
Жыў лёсам людзей на балоце : творчая спадчына пісьменніка – школьнікам
- Подробности
- Создано 26.09.2011 10:51
“Са сваім вялікім клопатам пра маральную дасканаласць чалавека, пра чалавечае ўзаемаразуменне, пра чалавечае шчасце на зямлі, – слушна заўважыла Вера Палтаран, – Мележ-мастак стаіць на самым скрыжаванні маральных пошукаў сучаснасці: ён значыць чалавеку шлях да людзей, да чалавечай еднасці, засцерагае ад эгаізму, валюнтарызму, самападману, вучыць разумна, думаючы ладзіць жыццё на зямлі. А няхай хто скажа, што чалавек, людзі, чалавецтва не адчуваюць сёння вострай патрэбы ў такой навуцы!..”.
Асаблівую патрэбу “ў такой навуцы” адчуваюць юнакі і дзяўчаты, у якіх пакуль што нестае жыццёвага вопыту, жыццёвай мудрасці. Іван Мележ заўсёды клапаціўся пра духоўнае абагачэнне моладзі. У шматлікіх выступленнях, інтэрв’ю ён настойліва падкрэсліваў думку, як важна далучыць юнакоў і дзяўчат да народных ідэалаў, народнай маралі, народнай эстэтыкі.
Ацэньваючы сваю творчую спадчыну ў аўтабіяграфіі “Трохі згадак і думак” Іван Мележ адзначаў: “З усяго, што напісана, мне найбольш дарагія рэчы, з героямі якіх я жыў, у падзеях якіх я удзельнічаў”. У ліку такіх твораў пісьменнік назваў апавяданне “У гарах дажджы” і раман “Людзі на балоце”. Менавіта гэтыя творы ўключаны ў школьную праграму па беларускай літаратуры.
Для чытачоў бібліятэкі супрацоўнікі аддзела беларускай літаратуры падрыхтавалі выставу пад назвай “Жыў лёсам людзей на балоце : творчая спадчына пісьменніка – школьнікам”, якая пройдзе з 19 красавіка па 19 мая, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Увазе прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых выданняў і артыкулаў з перыёдыкі, уключаных у экспазіцыю.
Спадзяёмся, матэрыялы выставы будуць карыснымі для настаўнікаў, метадыстаў, выкладчыкаў пры падрыхтоўцы да ўрокаў і заняткаў з мэтай далучэння моладзі да літаратурных знаходак мастака слова. Магчыма, прапанаваная інфармацыя дапаможа ўзбагаціць веды вучняў пра славутага празаіка, па-новаму ацаніць яго творчасць.
![]() |
Звяровіч, Т.І. Літаратурныя віктарыны / Т.І. Звяровіч, М.Л. Гелер. – Мн. : Нар. асвета, 1967. – 228 с. У кнізе змешчаны цікавы і займальны матэрыял з жыцця, творчасці класікаў беларускай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, К. Крапівы, П. Броўкі, Я. Брыля, І. Мележа і інш. Ён дапаможа настаўнікам ажывіць урок, папоўніць веды вучняў фактамі з біяграфіі і творчых дасягненняў І.П. Мележа, правесці змястоўны літаратурны вечар. |
![]() |
Мішчанчук, М.І. Беларуская літаратура ў 11 класе : дапам. для настаўнікаў / М.І. Мішчанчук, Г.Я. Адамовіч. – Мн. : Універсітэцкае, 2001. – 230 с. У дапаможніку прапануецца дадатковы, паглыблены матэрыял, пытанні і заданні па тэмах, вывучаемых у 11 класе, а таксама слоўнік псеўданімаў беларускіх пісьменнікаў, тэматыка сачыненняў, расшыраная бібліяграфія. Для настаўнікаў агульнаадукацыйных школ. Можа быць выкарыстаны студэнтамі педагагічных універсітэтаў і каледжаў, абітурыентамі. |
![]() |
Родная літаратура ў 8 класе : вучэб.-метад. дап. для настаўнікаў / Л.В. Асташонак [і інш.]. – 2-е выд., стэрэатып. – Мн. : ВП “Экаперспектыва”, 1999. – 222 с. У выданні прапанавана методыка правядзення ўрокаў па творчасці пісьменнікаў, якія ўключаны для вывучэння ў праграму 8 класа. Асаблівая ўвага надаецца развіццю вуснай і пісьмовай мовы, вобразным сродкам мовы і аналізу тэкста. Для настаўнікаў сярэдніх школ. |
ЛІТАРАТУРА
1. Воюш, І. Мележ. BY, або Інтэрнэт-рэсурсы на ўроках беларускай літаратуры : раман “Людзі на балоце” Івана Мележа / Інга Воюш // Роднае слова. – 2011. – № 2. – С. 82–84.
2. Дрэмухава, Н.М. “Матчынай зямлі карэнні ніколі не адпусцяць нас” : тэатралізаваны ўрок па рамане І. Мележа “Людзі на балоце” / Н.М. Дрэмухава // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2005. – № 9. – С. 57–62.
3. Звяровіч, Т.І. Літаратурныя віктарыны / Т.І. Звяровіч, М.Л. Гелер. – Мн. : Нар. асвета, 1967. – 228 с.
4. Згрундо, І.Г. Карткі з індывідуальнымі заданнямі па рамане І. Мележа “Людзі на балоце” (XI клас) / І.Г. Згрундо // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2005. – № 9. – С. 62–64.
5. Ляшук, В. Што хвалявала і хвалюе : вывучэнне ў 8 класе апавядання Івана Мележа “У гарах дажджы” / Вера Ляшук // Настаўніцкая газета. – 1996. – 7 лютага. – С. 3.
6. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка : Іван Мележ у школе : дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / В.Я. Ляшук. – 2-е выд. – Мн. : Аверсэв, 2005. – 191 с.
7. Мележ, І. Подых навальніцы : раман з “Палескай хронікі” : для ст. шк. зросту / Іван Мележ. – Мн. : Юнацтва, 1988. – 448 с. : іл.
8. Мележ, І.П. Завеі, снежань : раман з “Палескай хронікі” : для ст. шк. узросту / Іван Мележ. – Мн. : Маст. літ., 2008. – 262 с. – (Бібліятэка школьніка).
9. Мележ, І.П. Людзі на балоце : раман з “Палескай хронікі” : для ст. шк. узросту / Іван Мележ; прадм. С. Андраюка. – Мн. : Маст. літ., 2008. – 446 с. – (Бібліятэка школьніка).
10. Міхальчук, В.У. Праблема чалавечага шчасця ў рамане Івана Мележа “Людзі на балоце” : IX і XI класы / В.У. Міхальчук // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2009. – № 2. – С. 40–44.
11. Мішчанчук, М.І. Беларуская літаратура ў 11 класе : дапам. для настаўнікаў / М.І. Мішчанчук, Г.Я. Адамовіч. – Мн. : Універсітэцкае, 2001. – 230 с.
12. Несцяровіч, С.У. Літаратурныя дыктанты для вучняў X класа : апавяданні Янкі Брыля, раман Івана Мележа “Людзі на балоце”, п’еса Андрэя Макаёнка “Зацюканы апостал” / Сяргей Несцяровіч // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2011. – № 2. – С. 16–17.
13. Палонік, Г. ”Глыбіня духоўнага свету…” : урок па творчасці Івана Мележа ў VIII класе з паглыбленым вывучэннем беларускай літаратуры / Галіна Палонік // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1990. – № 12. – С. 13–17.
14. Палякова, Т. Сапраўдны гаспадар : ці ёсць ён у “Палескай хроніцы” Івана Мележа? : урок-дыялог у XI класе / Таццяна Палякова // Роднае слова. – 2003. – № 10. – С. 49–51.
15. Палякова, Т.В. Вывучэнне “Палескай хронікі” Івана Мележа ў XI класе / Т.В. Палякова // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2004. – № 1. – С. 49–55.
16. Родная літаратура ў 8 класе : вучэб.-метад. дап. для настаўнікаў / Л.В. Асташонак [і інш.]. – 2-е выд., стэрэатып. – Мн. : ВП “Экаперспектыва”, 1999. – 222 с.
17. Сказ пра Івана Мележа / аўт.-склад. А.М. Адамовіч. – Мн. : Беларусь, 1984. – 63 с. : іл.
18. Смыкоўская, В. Цэласнае вывучэнне “Палескай хронікі” І. Мележа / В. Смыкоўская // Народная асвета. – 1976. – № 5. – С. 62–69.
19. Собаль, Л. Іван Мележ. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка : урок беларускай літаратуры (XI клас) / Любоў Собаль // Роднае слова. – 2011. – № 2. – С. 85–86.






































