
Дыялектыка нацыянальнага і агульначалавечага: проза І. Мележа ў кантэксце літаратур
- Подробности
- Создано 28.09.2011 11:55
Нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры і мастацтве – гэта тое істотна блізкае ў мастацкіх культурах, што злучае іх у агульначалавечую культуру, суадносяцца з агульнафіласофскімі катэгорыямі асаблівага і агульнага.
Катэгорыя агульначалавечае (інтэрнацыянальнае) ахоплівае адлюстраваную ў літаратуры і мастацтве кожнага народа сукупнасць творчых вынікаў яго духоўнага ўзаемадзеяння з іншымі народамі, разумення ім свайго месца сярод іншых народаў у агульным працэсе гістарычнага развіцця чалавецтва.
Творчасць вялікага мастака – заўсёды з’ява гістарычна самабытная, абумоўленая непарыўнай сувяззю пісьменніка з эпохай, з падзеямі грамадскага жыцця. Але пры яе самабытнасці адной з істотных умоў паспяховага вырашэння літаратурных праблем з’яўляецца глыбокае засваенне мастацкага вопыту папярэднікаў. Наогул жа выяўленне нацыянальнага ў творы – адлюстраванне жыцця народа ва ўсёй яго разнастайнасці (гісторыі, традыцый, мовы, побыту), нацыянальнага характару. У свеце гэтага падзеі 20-х гадоў XX стагоддзя грунтоўна асветлены Іванам Паўлавічам Мележам у трылогіі “Палеская хроніка”, а народ паўстае у творах пісьменніка “ва ўсёй сваёй рэальнай велічы, шматлікасці і індывідуальнай дыферэнцыяцыі”. Такім чынам, наяўнасцю нацыянальна-самабытнага ў творы літаратуры розняцца паміж сабой. Але ёсць у іх і тое, што яднае такія, на першы погляд, непадобныя творы, як, напрыклад, раман М. Шолахава “Узнятая цаліна” і “Палескую хроніку” І. Мележа, раман В. Каверына “Два капітаны” і апавяданне І. Мележа “У гарах дажджы”, п’есу-казку Я. Шварца “Два клёны” і аповесць І. Мележа “Блізкае і няблізкае”, творы Ф. Скарыны і І. Мележа. Маецца на ўвазе агульначалавечае ў творах. А гэта – выяўленне праблем, агульных для нацыянальных літаратур, так званых скразных, вечных праблем літаратуры, што чырвонай ніткай праходзяць праз іх – тэм Радзімы, патрыятызму, месца чалавека ў грамадстве
Для карыстальнікаў бібліятэкі аддзел беларускай літаратуры падрыхтаваў выставу пад назвай “Дыялектыка нацыянальнага і агульначалавечага : проза Івана Мележа ў кантэксце літаратур”, якая пройдзе з 18 верасня па 18 кастрычніка, і аднайменны бібліяграфічны спіс літаратуры, прадстаўленай на ёй.
Прапануем кароткі агляд некаторых кніг і паўнатэкставы варыянт артыкулаў, змешчаных у экспазіцыі.
ЛІТАРАТУРА
1. Беразоўская, А. А. Асэнсаванне вайны ў публіцыстыцы Васіля Быкава і Івана Мележа / А. А. Беразоўская // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя філалагічных навук. — 2008. — № 1. — С. 3—8.
2. Бугаев, Д. Шолохов и Мележ / Дмитрий Бугаев // Нёман. — 1990. — № 3. — С. 161—170.
3. Бугаёў, Д. Вернасць прызванню : творчая індывідуальнасць Івана Мележа / Дзмітрый Бугаёў. — Мн.: Маст. літ., 1977. — 240 с.
4. Губіна, Т. В. Нацыянальнае і агульначалавечае ў эстэтычнай сістэме Ф. Скарыны і І. Мележа / Т. В. Губіна // Скарына і наш час : матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння прафесара У. В. Анічэнкі, Гомель, 7 кастрычніка 2004 года / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) і [інш.] ; УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”. — Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2004. — С. 112—120.
5. Запрудскі, І. Фактар поспеху / Ігар Запрудскі // Літаратура і мастацтва. — 1996. — 13 верасня. — С. 6.
6. Мазанік, Л. Творчая эстафета пакаленняў : праблема народнасці : пераемнасць традыцый Івана Мележа ў сучаснай беларускай прозе : “Сачыненне на вольную тэму” А. Кудраўца і “Неруш” В. Казько / Людміла Мазанік // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1991. — № 10. — С. 49—54.
7. Мележ, І. Блізкае і няблізкае : аповесць // Белыя вішні і яблыні : апавяданні і аповесці / Іван Мележ. — Мн. : Маст. літ., 1976. — С. 282—326. — (Бібліятэка беларускай прозы).
8. Мележ, І. Завеі, снежань : раман з “Палескай хронікі” : для ст. шк. узросту / Іван Мележ. – Мінск : Маст. літ., 2008. – 262 с. – (Бібліятэка школьніка).
9. Мележ, І. Людзі на балоце : раман з “Палескай хронікі” : для ст. шк. узросту / Іван Мележ ; прадм. С. Андраюка. – Мінск : Маст. літ., 2008. – 446 с. – (Бібліятэка школьніка).
10. Мележ, І. Подых навальніцы : раман з “Палескай хронікі” / Іван Мележ. – Мінск : Маст. літ., 2003. – 479 с. – (Беларуская проза XX стагоддзя).
11. Мищенчук, Н. И. Роль художественной детали в «Войне и мире» Л. Н. Толстого и «Полесской хронике» И. Мележа // Русская и белорусская литературы XIX – XX столетий : жанрово-стилевой аспект, вопросы взаимодействия : монография / Н. И. Мищенчук. — Брест : Изд-во БрГУ, 2005. — С. 49—56.
12. Несцераў, Ю. Д. “Палеская хроніка” Івана Мележа ў кантэксце савецкай прозы аб калектывізацыі / Ю. Д. Несцераў // Беларуская літаратура : рэспубліканскі міжведамасны зборнік / рэдкал.: І. Ф. Штэйнер (гал. рэд.) і [інш.]. — Вып. 18. — С. 93—101.
13. Паталкоў, Ю. В. Аповесць І. Мележа “Блізкае і няблізкае” і руская літаратура пачатку 50-х гадоў / Ю. В. Паталкоў // Зборнік навуковых матэрыялаў, прысвечаных 75-годдзю і 130-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа і Марыі Радзевіч / навук. рэд. В. Я. Ляшук, У. А. Сенькавец ; Брэсцкі дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна. — Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 1999. — С. 48—50.
14. Проскурин, П. Имя твое : дилогия : роман второй / Пётр Проскурин; худож. В. Смирнов. — М. : Худож. лит., 1985. — 544 с.
15. Проскурин, П. Судьба : роман / Пётр Проскурин; худож. Е. М. Дробязин. — М. : Сов. Писатель, 1979. — 655 с.
16. Сказ пра Івана Мележа = Сказ об Иване Мележе / аўт.-склад. А. М. Адамовіч. — Мн. : Беларусь, 1984. — 64 с. : іл.
17. Скарына, Ф. Творы : прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Францыск Скарына; уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава. — Мн. : Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. : іл.
18. Смыкоўская, В. І. Дыялектыка нацыянальнага і агульначалавечага : некаторыя аспекты тыпалагічнай блізкасці прозы Івана Мележа, Міхайлы Стэльмаха, Йонаса Авіжуса / В. І. Смыкоўская // Беларуская літаратура : рэспубліканскі міжведамасны зборнік / рэдкал.: І. Ф. Штэйнер (гал. рэд.) і [інш.]. — Мн. : Выд-ва “Універсітэцкае”, 1988. — Вып. 16. — С. 3—15.
19. Смыкоўская, В. І. Інтэрнацыянальны пафас крытычнай спадчыны Івана Мележа / В. І. Смыкоўская // Беларуская літаратура / рэдкал.: М. М. Грынчык (гал. рэд.) і [інш.]. — Гомель : Выд-ва “Універсітэцкае”, 1985. — Вып. 13. — С. 50—57.
20. Смыкоўская, В. І. Шолахаўскія традыцыі ў “Палескай хроніцы” І. Мележа / В. І. Смыкоўская // Вопросы общественных и гуманитарных наук : материалы II научной конференции / отв. ред. М. В. Научитель. — Гомель : Гомельский государственный университет, 1974. — Вып. 1. — С. 251—253.
21. Стальмахоў, В. Е. Людзі высокага абавязку : вобразы камуністаў у творчасці І. Мележа і І. Шамякіна / В. Е. Стальмахоў // Асаблівасці развіцця літаратурнага працэсу ў Беларусі на сучасным этапе : матэрыялы рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі / рэдкал.: П. К. Дзюбайла (адказ. рэд.) і [інш.]. — Мн. : МПІ імя А. М. Горкага, 1979. — С. 71—74.
22. Толчыкава, Л. І. Да праблемы народнага характару ў творчасці І. Мележа і П. Праскурына / Л. І. Толчыкава // Беларуская літаратура / рэдкал.: М. М. Грынчык (гал. рэд.) і [інш.]. — Мн. : Выд-ва БДУ імя У. І. Леніна, 1983. — Вып. 11. — С. 58—64.
23. Чарота, І. А. Да няўлічанага аспекту пытання “І. П. Мележ і М. А. Шолахаў” / І. А. Чарота // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — 1989. — № 2. — С. 9—12.
24. Шолохов, М. Поднятая целина : роман : в 2 книгах / Михаил Шолохов ; худож. А. К. Шеверов, В. А. Тарасов. — Мн. : Полымя, 1986. — 544 с. : ил. — (Б-ка отеч. и зарубеж. классики).