
Сын свайго часу
- Подробности
- Создано 28.09.2011 08:00
Шамякін уступаў у літаратуру ў першыя пасляваенныя гады, у вельмі складаны і адказны час для яе развіцця. Вярталіся з франтоў і партызанскіх атрадаў старэйшыя пісьменнікі, уважліва прыглядаліся да першых крокаў мірнага жыцця. У памяці былі свежыя ўспаміны пра ўчарашнюю вайну, якая адбілася на побыце, псіхалогіі і свядомасці народа. Трэба было шукаць, выкарыстоўваючы ўласны творчы вопыт, плённых шляхоў адлюстравання пасляваеннай рэчаіснасці. Турбавалі таксама пісьменнікаў праблемы асэнсавання Вялікай Айчынная вайны. Іван Шамякін пачаў свой літартаурны шлях з гэтай тэмы. Убачанае і перажытае выклікала роздум, уздзейнічала на душэўны стан. У пісьменніка ўзнікла патрэба выявіць свае адносіны да вайны праз мастацкае слова. Творчасць Івана Шамякіна ніколі не адставала ад нашага імклівага дня. Нават тады, калі позірк пісьменніка скіроўваўся ў векапомныя дні вайны, ён не забываўся аб сучаснасці, яе праблемах і патрабаваннях.
Для карыстальнікаў бібліятэкі аддзел беларускай літаратуры падрыхтаваў выставу пад назвай “Сын свайго часу: Вялікая Айчынная вайна ў творах пісьменніка”, якая пройдзе з 18 лютага па 18 сакавіка, і аднаіменны бібліяграфічны спіс літаратуры, прадстаўленай на ёй. Увазе наведвальнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг і часопісаў, уключаных у экспазіцыю.
{slider id="1" title="Каваленка, В.А. Іван Шамякін" direction="0"}
![]() |
Каваленка, В.А. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / В.А. Каваленка. – Мн. : Нар. асвета, 1980. – 207 с. – (Народныя пісьменнікі БССР). Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Івана Шамякіна, аналізуе яго творы, выяўляючы творчую манеру і шырокі тэматычны дыяпазон пісьменніка, прыводзіць цікавыя факты з яго жыцця. Адрасуецца вучням і шырокаму колу чытачоў. |
![]() |
Шамякин, И.П. Возьму твою боль : роман / И.П. Шамякин. – Мн. : Маст. лiт., 1987. – 382 с. – (Библиотека советского романа). Главный герой романа “Возьму твою боль” И.П. Шамякина Иван Батрак, детство которого пришлось на тяжелые годы Великой Отечественной войны, – коммунист, занятый мирным трудом хлебороба. Возвращение в село бывшего полицая, участвовавшего в расстреле матери Ивана, разбудило боль, память о прошлом… Драматизм произведения, его публицистическая страстность заставляют читателя еще раз задуматься над уроками войны, над острейшими нравственными проблемами сегодняшнего дня. |
![]() |
Шамякін, І.П. Глыбокая плынь : раман / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 1996. – 286 с. Галоўная гераіня рамана Таццяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Мачаха выдае Таццяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Таццяны завітваюць паліцэйскія, яна праяўляе смеласць і рашучасць. Таццяна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцём і бацькам падаецца ў партызаны, каб помсціць ворагам. |
![]() |
Шамякін, І.П. Гандлярка і паэт; Шлюбная ноч : аповесці / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 1976. – 335 с. Простая жанчына з аповесці “Гандлярка і паэт”, якая да вайны толькі і ведала гандляваць на базары, пабачыўшы жахі фашысцкае акупацыі, актыўна ўключаецца ў падпольную работу і гіне, узрываючы сябе і ворагаў гранатаю… Пра трагічны лёс маладых падпольшчыкаў, іх нязломную волю да перамогі расказваецца ў аповесці “Шлюбная ноч”. |
![]() |
Шамякін, І.П. Зеніт : раман : [для ст. шк. узросту] / І.П. Шамякін. – Мн. : Юнацтва, 1987. – 511 с. Сюжэт рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ахоплівае падзеі апошняга года вайны – ад пераможнага наступлення нашых войск на Карэльскім фронце летам 1944 года да Дня Перамогі. У цэнтры твора – маладыя салдаты зенітнага дывізіёна, іх клопаты, радасці, спадзяванні. Многія старонкі рамана расказваюць пра каханне, верную дружбу. |
![]() |
Шамякін, І.П. Іван Шамякін. Летапісец эпохі : успаміны, інтэрв'ю, эсэ / уклад. Алесі Шамякінай. – Мн. : Маст. лiт., 2010. – 382 с. : іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ). Кніга прысвечана памяці Івана Шамякіна (1921–2004), народнага пісьменніка Беларусі. У ёй, любоўна ўкладзенай і падрыхтаванай да друку дачкой славутага празаіка А.І. Шамякінай, праз успаміны сваякоў, сяброў, літаратараў, архітэктараў, жывапісцаў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй яго філасофскай велічы і прыгажосці. Абаяльны, дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф і эрудыт, ён застанецца ў гісторыі беларускай культуры прыкладам самаадданага служэння Радзіме. |
![]() |
Шамякін, I.П. Роздум на апошнiм перагоне : дзённiкi 1980–1995 гадоў / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. лiт., 1998. – 527 с. “Роздум на апошнiм перагоне” – так назваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цэнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дзённікі. Але гэта не толькі запісы падзей бягучага дня. Гэта расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў, пра людей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ліхалецця. |
![]() |
Шамякін, І.П. Трывожнае шчасце : аповесці / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. лiт., 2008. – 607 с. – (Бібліятэка школьніка). У пенталогіі “Трывожнае шчасце” народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прыйшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край. |
ЛІТАРАТУРА
1. Гніламёдаў, У. Пісьменнік дзвюх эпох : [літ. крытыка] / У. Гніламёдаў // Полымя. – 2009. – № 11. – С. 139–166.
2. Каваленка, В.А. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / В.А. Каваленка. – Мн. : Нар. асвета, 1980. – 207 с. – (Народныя пісьменнікі БССР).
3. Локун, В.І. Да новых вышынь : літ.-крытыч. арт. / В.І. Локун. – Мн. : Маст. літ., 1991. – 224 с.
4. Мікуліч, М. На зломе часу : старонкі, інтэрв'ю, дыялогі / М. Мікуліч. – Мн. : Навука і тэхніка, 1995. – 158 с.
5. Рагойша, В.П. Іван Шамякін – пісьменнік, чалавек, арганізатар літаратурнага працэсу // Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах : матэр. міжнар. навук. канферэнцыі, 19–20 вер. 2007 г. : у 2 ч. / рэдкал.: І.Ф. Штэйнер (адказ. рэд.) [і інш.]. – Гомель, 2007. – Ч.1. – С. 23–27.
6. Тварановіч, Г.П. Пакутаю здабыты мір : тыпалогія характару ў беларускай і славенскай прозе / Г.П. Тварановіч. – Мн. : Навука і тэхніка, 1991. – 168 с.
7. Чергинец, Н. Иван Петрович : [лит. критика] / Н. Чергинец // Нёман. – 2008. – № 11. – С. 131–144.
8. Шамякин, И.П. Возьму твою боль : роман / И.П. Шамякин. – Мн. : Маст. лiт., 1987. – 382 с. – (Библиотека советского романа).
9. Шамякін, І.П. Гандлярка і паэт; Шлюбная ноч : аповесці / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 1976. – 335 с.
10. Шамякін, І.П. Глыбокая плынь : раман / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 1996. – 286 с.
11. Шамякін, І.П. Збор твораў : [у 2 т.] / І.П. Шамякін. – Мн. : Саюз пісьменнікаў Беларусі, 2009–. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусi = Библиотека Союза писателей Беларуси) [Т. 2] : 1981–2001. – 2009. – 1568 с.
12. Шамякін, І.П. Зеніт : раман : [для ст. шк. узросту] / І.П. Шамякін. – Мн. : Юнацтва, 1987. – 511 с.
13. Шамякін І.П. Іван Шамякін. Летапісец эпохі : успаміны, інтэрв'ю, эсэ / уклад. А.І. Шамякіна. –Мн. : Маст. лiт., 2010. – 382 с. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ).
14. Шамякін, I.П. Роздум на апошнiм перагоне : дзённiкi 1980–1995 гадоў / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. лiт., 1998. – 527 с.
15. Шамякін, І.П. Трывожнае шчасце : аповесці / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. лiт., 2008. – 607 с. – (Бібліятэка школьніка).
16. Шамякіна, Т. Зямляцкае сяброўства : [літ. крытыка] / Т. Шамякіна // Полымя. – 2010. – № 8. – С. 167–170.
17. Шамякіна, Т. Сімволіка загалоўкаў у творах Івана Шамякіна : [літ. крытыка] / Т. Шамякіна // Маладосць. – 2006. – № 6. – С. 139–146.












































