
Cемінар “Бібліятэка і яе роля ў працэсе інфарматызацыі насельніцтва”
- Details
- Created on Wednesday, 06 June 2007 10:23
6 чэрвеня адбыўся семінар для дырэктараў ЦБС "Бібліятэка і яе роля ў працэсе інфарматызацыі насельніцтва", арганізаваны ў рамках абласных курсаў павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры. У праграме: абмеркаванне дзейнасці бібліятэк на сучасным этапе развіцця грамадства і інфармацыйных тэхналогій, знаёмства з інфармацыйнымі рэсурсамі абласной бібліятэкі: поўнатэкставай электроннай базай дадзеных "Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць" на прыкладзе раздзела "Чашніцкі раён", "Мультымедыйным цэнтрам", "Літаратурнай старонкай" (творчасць бібліятэкараў Віцебшчыны), абмен вопытам работы і інш.





































