eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 6th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 7th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

type your text for 8th image here

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

type your text for 9th image here

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

type your text for 10th image here

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

Database «Regional archive of periodicals»

type your text for 11th image here

Database «Regional archive of periodicals»

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

type your text for 12th image here

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

  • anons-IMAGE-IS-BEAUTIFUL 03-27 03 2026
  • anons-NEW-BOOKS 16 03 2026
  • anons-VINYL-STORIES 18 03 2026
  • anons-POEMS-POEMS-19 02 2026
  • anons-MEMORY-GENERATIONS 24 03 2026
  • anons-FAIRY-TALES-PUSHKIN 25 03 2026
  • anons-KOLASAWTSY Kanstantsin HANCHAROW 26 03 2026
  • anons-LABORATORY 30 03 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026-black
banner-five-year-quality

Сын свайго часу

 Shamiakin-new1 

 

Шамякін уступаў у літаратуру ў першыя пасляваенныя гады, у вельмі складаны і адказны час для яе развіцця. Вярталіся з франтоў і партызанскіх атрадаў старэйшыя пісьменнікі, уважліва прыглядаліся да першых крокаў мірнага жыцця. У памяці былі свежыя ўспаміны пра ўчарашнюю вайну, якая адбілася на побыце, псіхалогіі і свядомасці народа. Трэба было шукаць, выкарыстоўваючы ўласны творчы вопыт, плённых шляхоў адлюстравання пасляваеннай рэчаіснасці. Турбавалі таксама пісьменнікаў праблемы асэнсавання Вялікай Айчынная вайны. Іван Шамякін пачаў свой літартаурны шлях з гэтай тэмы. Убачанае і перажытае выклікала роздум, уздзейнічала на душэўны стан. У пісьменніка ўзнікла патрэба выявіць свае адносіны да вайны праз мастацкае слова. Творчасць Івана Шамякіна ніколі не адставала ад нашага імклівага дня. Нават тады, калі позірк пісьменніка скіроўваўся ў векапомныя дні вайны, ён не забываўся аб сучаснасці, яе праблемах і патрабаваннях.

 

Для карыстальнікаў бібліятэкі аддзел беларускай літаратуры падрыхтаваў выставу пад назвай “Сын свайго часу: Вялікая Айчынная вайна ў творах пісьменніка”, якая пройдзе з 18 лютага па 18 сакавіка, і аднаіменны бібліяграфічны спіс літаратуры, прадстаўленай на ёй. Увазе наведвальнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг і часопісаў, уключаных у экспазіцыю.

 

{slider id="1" title="Каваленка, В.А. Іван Шамякін" direction="0"}

 


01

Каваленка, В.А. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / В.А. Каваленка. – Мн. : Нар. асвета, 1980. – 207 с. – (Народныя пісьменнікі БССР).


Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Івана Шамякіна, аналізуе яго творы, выяўляючы творчую манеру і шырокі тэматычны дыяпазон пісьменніка, прыводзіць цікавыя факты з яго жыцця. Адрасуецца вучням і шырокаму колу чытачоў.


02

Шамякин, И.П. Возьму твою боль : роман / И.П. Шамякин. – Мн. : Маст. лiт., 1987. – 382 с. – (Библиотека советского романа).


Главный герой романа “Возьму твою боль” И.П. Шамякина Иван Батрак, детство которого пришлось на тяжелые годы Великой Отечественной войны, – коммунист, занятый мирным трудом хлебороба. Возвращение в село бывшего полицая, участвовавшего в расстреле матери Ивана, разбудило боль, память о прошлом… Драматизм произведения, его публицистическая страстность заставляют читателя еще раз задуматься над уроками войны, над острейшими нравственными проблемами сегодняшнего дня.


03

Шамякін, І.П. Глыбокая плынь : раман / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 1996. – 286 с.


Галоўная гераіня рамана Таццяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Мачаха выдае Таццяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Таццяны завітваюць паліцэйскія, яна праяўляе смеласць і рашучасць. Таццяна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцём і бацькам падаецца ў партызаны, каб помсціць ворагам.


04

Шамякін, І.П. Гандлярка і паэт; Шлюбная ноч : аповесці / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 1976. – 335 с.


Простая жанчына з аповесці “Гандлярка і паэт”, якая да вайны толькі і ведала гандляваць на базары, пабачыўшы жахі фашысцкае акупацыі, актыўна ўключаецца ў падпольную работу і гіне, узрываючы сябе і ворагаў гранатаю…

Пра трагічны лёс маладых падпольшчыкаў, іх нязломную волю да перамогі расказваецца ў аповесці “Шлюбная ноч”.


05

Шамякін, І.П. Зеніт : раман : [для ст. шк. узросту] / І.П. Шамякін. – Мн. : Юнацтва, 1987. – 511 с.


Сюжэт рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ахоплівае падзеі апошняга года вайны – ад пераможнага наступлення нашых войск на Карэльскім фронце летам 1944 года да Дня Перамогі. У цэнтры твора – маладыя салдаты зенітнага дывізіёна, іх клопаты, радасці, спадзяванні. Многія старонкі рамана расказваюць пра каханне, верную дружбу.


06

Шамякін, І.П. Іван Шамякін. Летапісец эпохі : успаміны, інтэрв'ю, эсэ / уклад. Алесі Шамякінай. – Мн. : Маст. лiт., 2010. – 382 с. : іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ).


Кніга прысвечана памяці Івана Шамякіна (1921–2004), народнага пісьменніка Беларусі. У ёй, любоўна ўкладзенай і падрыхтаванай да друку дачкой славутага празаіка А.І. Шамякінай, праз успаміны сваякоў, сяброў, літаратараў, архітэктараў, жывапісцаў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй яго філасофскай велічы і прыгажосці. Абаяльны, дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф і эрудыт, ён застанецца ў гісторыі беларускай культуры прыкладам самаадданага служэння Радзіме.


07

Шамякін, I.П. Роздум на апошнiм перагоне : дзённiкi 1980–1995 гадоў / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. лiт., 1998. – 527 с.


“Роздум на апошнiм перагоне” – так назваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цэнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дзённікі. Але гэта не толькі запісы падзей бягучага дня. Гэта расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў, пра людей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ліхалецця.


08

Шамякін, І.П. Трывожнае шчасце : аповесці / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. лiт., 2008. – 607 с. – (Бібліятэка школьніка).


У пенталогіі “Трывожнае шчасце” народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прыйшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.


 

 ЛІТАРАТУРА

1. Гніламёдаў, У. Пісьменнік дзвюх эпох : [літ. крытыка] / У. Гніламёдаў // Полымя. – 2009. – № 11. – С. 139–166.

2. Каваленка, В.А. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / В.А. Каваленка. – Мн. : Нар. асвета, 1980. – 207 с. – (Народныя пісьменнікі БССР).

3. Локун, В.І. Да новых вышынь : літ.-крытыч. арт. / В.І. Локун. – Мн. : Маст. літ., 1991. – 224 с.

4. Мікуліч, М. На зломе часу : старонкі, інтэрв'ю, дыялогі / М. Мікуліч. – Мн. : Навука і тэхніка, 1995. – 158 с.

5. Рагойша, В.П. Іван Шамякін – пісьменнік, чалавек, арганізатар літаратурнага працэсу // Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах : матэр. міжнар. навук. канферэнцыі, 19–20 вер. 2007 г. : у 2 ч. / рэдкал.: І.Ф. Штэйнер (адказ. рэд.) [і інш.]. – Гомель, 2007. – Ч.1. – С. 23–27.

6. Тварановіч, Г.П. Пакутаю здабыты мір : тыпалогія характару ў беларускай і славенскай прозе / Г.П. Тварановіч. – Мн. : Навука і тэхніка, 1991. – 168 с.

7. Чергинец, Н. Иван Петрович : [лит. критика] / Н. Чергинец // Нёман. – 2008. – № 11. – С. 131–144.

8. Шамякин, И.П. Возьму твою боль : роман / И.П. Шамякин. – Мн. : Маст. лiт., 1987. – 382 с. – (Библиотека советского романа).

9. Шамякін, І.П. Гандлярка і паэт; Шлюбная ноч : аповесці / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 1976. – 335 с.

10. Шамякін, І.П. Глыбокая плынь : раман / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 1996. – 286 с.

11. Шамякін, І.П. Збор твораў : [у 2 т.] / І.П. Шамякін. – Мн. : Саюз пісьменнікаў Беларусі, 2009–. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусi = Библиотека Союза писателей Беларуси) [Т. 2] : 1981–2001. – 2009. – 1568 с.

12. Шамякін, І.П. Зеніт : раман : [для ст. шк. узросту] / І.П. Шамякін. – Мн. : Юнацтва, 1987. – 511 с.

13. Шамякін І.П. Іван Шамякін. Летапісец эпохі : успаміны, інтэрв'ю, эсэ / уклад. А.І. Шамякіна. –Мн. : Маст. лiт., 2010. – 382 с. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ).

14. Шамякін, I.П. Роздум на апошнiм перагоне : дзённiкi 1980–1995 гадоў / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. лiт., 1998. – 527 с.

15. Шамякін, І.П. Трывожнае шчасце : аповесці / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. лiт., 2008. – 607 с. – (Бібліятэка школьніка).

16. Шамякіна, Т. Зямляцкае сяброўства : [літ. крытыка] / Т. Шамякіна // Полымя. – 2010. – № 8. – С. 167–170.

17. Шамякіна, Т. Сімволіка загалоўкаў у творах Івана Шамякіна : [літ. крытыка] / Т. Шамякіна // Маладосць. – 2006. – № 6. – С. 139–146.