eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 6th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 7th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

type your text for 8th image here

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

type your text for 9th image here

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

type your text for 10th image here

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

Database «Regional archive of periodicals»

type your text for 11th image here

Database «Regional archive of periodicals»

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

type your text for 12th image here

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

  • anons-LIVE-TOGETHER 02 04 2026
  • anons-IVANOV 23 04 2026
  • anons-BARANOVSKY-YUPATOV 23 04 2026
  • anons-LABORATORY 27 04 2026
  • anons-SELFIE-SCLEROSIS 28 04 2026
  • anons-MAKHNACH 02 05 2026
  • anons-NOTARY CONSULTATION 07 05 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026-black
banner-five-year-quality

Людзі – гэта самае каштоўнае… : маральная праблематыка рамана “Сэрца на далоні"

Shamiakin-new1

 

Раман “Сэрца на далоні” пісаўся адначасова з пенталогіяй “Трывожнае шчасце”. Апісваючы канкрэтны перыяд у жыцці нашага народа (“шэсць гадоў пасля ХХ з’езда партыі”, на якім быў асуджаны культ асобы Сталіна), пісьменнік ставіць у рамане найважнейшыя філасофскія праблемы: адказнасці чалавека за сябе і свае ўчынкі; удзячнасці і чалавечнасці; служэння людзям і вернасці сваёй сям’і, сяброўству; праблему бацькоў і дзяцей і адказнасці за будучыню нацыі – моладзь…

Жыццё сямейна-бытавое, грамадскае, палітычнае, яго глыбінны сэнс і цэласная плынь становяцца зместам рамана Шамякіна пра перабудову, пра новае, пра маральнае ўдасканаленне людзей, пра вечна прыгожую, прасвечаную сонцам, расквечаную фарбамі прыроду.

Для карыстальнікаў бібліятэкі аддзел беларускай літаратуры падрыхтаваў выставу пад назвай “Людзі – гэта самае каштоўнае… : маральная праблематыка рамана “Сэрца на далоні”, якая пройдзе з 18 мая па 18 чэрвеня, і аднаіменны бібліяграфічны спіс літаратуры, прадстаўленай на ёй. Увазе наведвальнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг.

 


01

Каваленка, В. А. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / В. А. Каваленка. – Мн. : Нар. асвета, 1980. – 207 с. – (Народныя пісьменнікі БССР).


Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Івана Шамякіна, аналізуе яго творы, выяўляючы творчую манеру і шырокі тэматычны дыяпазон пісьменніка, прыводзіць цікавыя факты з яго жыцця. Адрасуецца вучням і шырокаму колу чытачоў.


02

Мішчанчук, М. І. Пра раман І. Шамякіна “Сэрца на далоні”: праблематыка, вобразы / М. І. Мішчанчук // Беларуская літаратура : сачыненні, творчыя працы / М. І. Мішчанчук. – Мн. : Аверсэв, 2010. – С. 314–317. – (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам).


У кнізе вядомага літаратуразнаўцы, пісьменніка, аўтара многіх дапаможнікаў для студэнтаў і вучняў падаюцца тэксты сачыненняў і вядзецца грунтоўная размова пра тое, як пісаць самастойна творчыя працы. Літаратурныя факты падаюцца з улікам дасягненняў беларускага літаратуразнаўства за апошнія гады.

Дапаможнік адрасуецца навучэнцам і настаўнікам агульнаадукацыйных устаноў.


03

Шамякін, І. П. Іван Шамякін. Летапісец эпохі : успаміны, інтэрв'ю, эсэ / уклад. Алесі Шамякінай. – Мн. : Маст. лiт., 2010. – 382 с. : іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ).


Кніга прысвечана памяці Івана Шамякіна (1921–2004), народнага пісьменніка Беларусі. У ёй, любоўна ўкладзенай і падрыхтаванай да друку дачкой славутага празаіка, А.І. Шамякінай, праз успаміны сваякоў, сяброў, літаратараў, архітэктараў, жывапісцаў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй яго філасофскай велічы і прыгажосці. Абаяльны, дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф і эрудыт, ён застанецца ў гісторыі беларускай культуры прыкладам самаадданага служэння Радзіме.

 

04

Шамякін, І. П. Сэрца на далоні : раман / І. П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2001. – 414 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя).


У рамане народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ўзнімаюцца праблемы грамадзянскай адказнасці чалавека перад самім собой, народам, гісторыяй, асуджаюцца страх, які калечыў душы нават тых, хто шчыра ваяваў, занядбанне чалавечай маралі, кар’ерызм.

 

05

Шамякін, І. П. Сэрца на далоні : раман / І. П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2007. – 542 с. – ( Бібліятэка школьніка).


Перавыданне вядомага рамана, прысвечанага жыццю гарадской інтэлігенцыі.

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бельскі, А.І. Раман І. Шамякіна "Сэрца на далоні" : (11 клас) / А.І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу". – 2009. – № 8. – С. 14–17.

2. Гусак, С. Падзенне гукана / С. Гусак // Пафас праўды : некаторыя пытанні беларус. літаратуры / уступ. артыкул У. Калесніка, Ю. Пшыркова – Мінск : Маст. літ., 1973. – С. 116–133.

3. Мірошнікава, Т. У. Карткі з індывідуальнымі заданнямі па раману І. Шамякіна "Сэрца на далоні" : 11 клас / Т.У. Мірошнікава // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 9. – С. 33–37.

4. Мішчанчук М.І. Пра раман І. Шамякіна “Сэрца на далоні” : праблематыка, вобразы / М.І. Мішчанчук // Беларуская літаратура : сачыненні, творчыя працы. – Мн. : Аверсэв, 2010. – 416 с. – (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам).

5. Навумчык, М.І. Вывучэнне рамана І. Шамякіна "Сэрца на далоні" : (тэставае заданне, 11 клас) / М.І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу". – 2009. – № 8. – С. 18–20.

6. Шамякін, І.П. Збор твораў : у 2 т. / І.П. Шамякін. – Мн. : Саюз пісьменнікаў Беларусі, 2009.– Т. 1 : 1945–1980. – 1744 с.

7. Шамякін, І.П. Збор твораў : у 5 т. / І.П. Шамякін. – Мн. : Беларусь, 1965. – Т. 5 : Сэрца на далоні. – 1966. – 500 с.

8. Шамякін, І.П. Збор твораў : у 6 т. / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 1977. – Т. 4 : Сэрца на далоні; Шлюбная ноч. – 1978. – 573 с.

9. Шамякін, І.П. Збор твораў : у 7 т. / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2003. – Т. 3. Сэрца на далоні : раман; Гандлярка і паэт : аповесць. – 2004. – 542 с.

10. Шамякін, І.П. Сэрца на далоні : раман / І П. Шамякін. – Мн. : Беларусь, 1969. – 496 с.

11. Шамякін, І.П. Сэрца на далоні : раман / І.П. Шамякін. – Мн. : Беларусь, 1964. – 443 с.

12. Шамякін, І.П. Сэрца на далоні : раман / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2008. – 542 с. – (Бібліятэка школьніка).

13. Шамякін, І.П. Сэрца на далоні : раман / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2001. – 414 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя).

14. Шамякін, І.П. Сэрца на далоні : раман / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2007. – 542 с. – (Бібліятэка школьніка).

15. Шамякін, І.П. Сэрца на далоні; Гандлярка і паэт : раман, аповесць / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2002. – 670 с. – ( Школьная бібліятэка).