eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 8th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

type your text for 9th image here

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

type your text for 10th image here

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

type your text for 11th image here

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

Database «Regional archive of periodicals»

type your text for 12th image here

Database «Regional archive of periodicals»

  • banner-Vitebsk-Smolensk-2025

  • anons-ROADS OF VICTORY 19 02 2025
  • anons-ZAGURSKAYA
  • anons-IVANOV 20 02 2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

Year of improvement
80 years of the Great Victory
kupala-m 
 

ДАЙСЦІ ДА БЕЛАРУСІ

АЎТАРСКІ КАНЦЭПТ П’ЕСЫ Я. КУПАЛЫ “РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО”


Паводле некаторых крытычных ацэнак п'еса “Раскіданае гняздо” можа ўявіцца самым тэндэнцыйным ды просталінейным з драматургічных твораў Я. Купалы. Канфлікт драмы адназначна трактаваўся як класавы антаганізм; абсалютызавалася сацыяльная дамінанта зместу; наконт складанасці стылю і выяўленчых сродкаў дапускалася хіба што адна агаворка — у творы сям-там пракідаюцца “алегорыі” або “сімвалічныя элементы”.

Драматычныя творы Янкі Купалы, у прыватнасці драма “Раскіданае гняздо”, як і яго паэтычныя творы, адлюстроўваюць галоўным чынам жыццё найбяднейшай часткі беларускага сялянства ў пачатку XX ст.,  барацьбу за зямлю і волю.

Паміж тым Купала ў “Раскіданым гняздзе” не больш тэндэнцыйны і катэгарычны, чым у сваіх «цьмяных» драматычных паэмах. Прычына не толькі ў тым, што сам драматургічны жанр абавязваў аўтара адступіцца крыху ў бок, дазволіць характарам самаразвівацца, самавыказвацца. Ёсць шэраг прычын жанравага, канцэптуальнага, стылёвага плана, таксама гістарычных, сацыяльных, якія вымагалі ад Купалы гранічнай далікатнасці і асцярожнасці ў пракламацыі ўласнай пазіцыі, уласнага стаўлення да падзеяў, якімі жыве п'еса.

П’есай “Раскіданае гняздо” Янка Купала вырашаў праблему стварэння нацыянальнай драмы. Цесна звязаная з нацыянальнай глебай, напісаная пад уздзеяннем класічнай рускай драматургіі, п’еса была і застаецца адным з лепшых твораў беларускай літаратуры.

Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Дайсці да Беларусі : аўтарскі канцэпт п’есы Я. Купалы “Раскіданае гняздо”, якая пройдзе з 2 мая па 2 чэрвеня, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Увазе прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў, якія перадаюць тэматычны змест экспазіцыі.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Васючэнка, П. Драматургiчная спадчына Янкi Купалы : вопыт сучаснага прачытання / П. Васючэнка. — Мінск : Навука i тэхнiка, 1994. — 173 с.

2. Гаробчанка, Т. Я. Купалаўскія вобразы на беларускай сцэне / Т. Я. Гаробчанка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1976. — 120 с.

3. Гніламёдаў, У. В. Янка Купала : жыцце і творчасць / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 238 с.

4. Гніламёдаў, У. В. Янка Купала. Новы погляд : дапаможнік для настаўніка / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Народная асвета, 1995. — 176 с.

5. Есакоў, А. Купала і беларускі тэатр / А. Есакоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. — 220 с. : іл.

6. Казлоўская, М. М. Універсальнае ў драматычным канфлікце п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» / М. М. Казлоўская // Веснік БДУ. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка –– 2006. — № 3. — С. 10—14.

7. Купала, Я. П’есы. Публіцыстыка. Янка Купала пра сябе / Я. Купала. — Мінск : ГА БТ «Кніга», 2002. — 528. : іл.

8. Ленсу, Е. Я. Фольклорные традиции в дооктябрьском творчестве Янки Купалы / Е. Я. Ленсу. — Минск : Высшая школа, 1965. — 122 с.

9. Максімовіч, В. А. Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя : вучэбны дапаможнiк для ВНУ / В. А. Максімовіч. — Мінск : Беларуская навука, 2006. — 424 с.

10. Максімовіч, В. Праблема аўтарскай пазіцыі ў драме Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» / В. Максімовіч // Роднае слова –– 2003. — № 3. — С. 24—26.

11. Сабалеўскі, А. В. «Раскіданае гняздо» / А. В. Сабалеўскі // Янка Купала : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1986. — С. 525—527. : іл.

12. Тарасава, Т. М. Да праблемы сімвалісцкай вобразнасці ў драмах Янкі Купала «Раскіданае гняздо» і Марыса Метэрлінка «Сляпыя» / Т. М. Тарасава // Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур : матэрыялы Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, 3-4 кастрычніка2002 г. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — С. 225—228.

13.  Ярош, М. Г. Драматургія Янкі Купалы / М. Г. Ярош. — Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1959. — 146 с.

 

КНІГІ І АРТЫКУЛЫ

 


 

1

Максімовіч, В. А. Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя : вучэбны дапаможнiк для ВНУ / В. А. Максімовіч. — Мінск : Беларуская навука, 2006. — 424 с.

 

Даецца сістэмна-канцэптуальная характарыстыка беларускай літаратуры першай трэці XX ст. На багатым фактычным матэрыяле аналізуюцца творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі, М. Гарэцкага і інш. Аўтар акцэнтуе ўвагу на самых розных аспектах і праблемна-тэматычных вузлах аналізуемых твораў, робіць акцэнт на новым прачытанні праграмных твораў. Змешчана тэматыка пісьмовых работ, прыводзіцца спіс асноўнай літаратуры па тэме, даецца тлумачэнне навуковых тэрмінаў і паняццяў, якія сустракаюцца ў тэксце.

 


 

2

Янка Купала : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1986. — 727 с. : іл.


“Янка Купала” – першая на Беларусі персанальная энцыклапедыя. Асвятляючы асноўныя моманты жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі, даведнік з’яўляецца пэўным падрахункам развіцця купалазнаўства. У ім 3095 артыкулаў. У артыкулах пра творы Я. Купалы, апрача асвятлення іх зместу, тэматычнай і сюжэтнай накіраванасці, аналізу выяўленчых сродкаў, даецца інфармацыя пра першую публікацыю твора, пераклады яго на мовы народаў СССР і замежныя. Змешчаны артыкулы пра мастацкія і публіцыстычныя творы паэта, кожнае прыжыццёвае іх выданне. Пэўную частку матэрыялаў даведніка складаюць праблемныя артыкулы пра творчасць Я. Купалы – пра лірыку, драматургію, публіцыстыку, паасобныя жанры, вобразы, найбольш пашыраныя ў яго паэзіі.


 

3

Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур : матэрыялы Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, 3-4 кастрычніка 2002 г. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 319 с.


Даклады і паведамленні Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, сведчаць пра вызваленне літаратуразнаўчай навукі ад агульнаверыфікацыйных выказванняў-палажэнняў і пазначаюць яе выхад на інтэграцыйны ўзровень пазнаваўчых метадаў гуманітарных навук.

Кніга адрасуецца ўсім, каго цікавяць праблемы развіцця беларускай літаратуры, купала- і коласазнаўства.