eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 8th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

type your text for 9th image here

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

type your text for 10th image here

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

type your text for 11th image here

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

Database «Regional archive of periodicals»

type your text for 12th image here

Database «Regional archive of periodicals»

  • banner-Vitebsk-Smolensk-2025

  • anons-KAPYLOU 13 02 2025
  • anons-PSYCHOLOGY-13 02 2025
  • anons-IVANOV 20 02 2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

Year of improvement
80 years of the Great Victory

Высокае неба ідэала

 

Высокае неба ідэала

Паэзія Анатоля Вярцінскага
 

Анатоль Ільіч Вярцінскі – адзін з таленавітых прадстаўнікоў беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Драматург, перакладчык, крытык, журналіст, ён заўсёды сцвярджаў сваёй творчасцю сілу верша, у якім думка і эмоцыя існуюць у цеснай садружнасці, узаемапранікненні.

Паэт адносіцца да так званай «інтэлектуальна-філасофскай паэзіі», з'яўляецца прыхільнікам высокага, засяроджанага на маральна-этычных праблемах, а гэта значыць – агульначалавечага па змесце мастацтва, якое грунтуецца на філасофскай творчасці, культывуе найперш думку, а затым – пачуццё.

Мастацкая мадэль свету ў паэзіі А. Вярцінскага грунтуецца на ідэі пераважнасці дабра і чалавечнасці, усёперамагаючай любові, увагі і павагі да чалавека, якая разам з тым павінна самаўдасканальвацца і арганізоўваць жыццё па прынцыпах справядлівасці, разумнай мэтазгоднасці і высокай духоўнасці.

Анатоль Вярцінскі адметны сваёй творчай манерай, спосабам паэтычнага выказвання думак і пачуццяў. Паэзію ён разглядае як адну з цудоўных магчымасцей раскрыць глыбінны сэнс жыцця. Для яго твораў характэрны яскрава выказаныя думкі, выразна сфармуляваныя высновы, пытанні, у значнай ступені характэрна выражэнне інтэлектуальнага пачатку. Між тым у вершах паэта пачуццёвасць, лірычная шчырасць і пранікнёнасць гарманічна спалучаюцца з рацыянальным бокам. Публіцыстычная вастрыня праблематыкі ў А. Вярцінскага часта паглыбляецца і адцяняецца шматзначнай тонкай іроніяй, гульнёй слова.

Свет людзей, іх лёсы і ўзаемаадносіны – вось што ў першую чаргу хвалюе і захапляе А. Вярцінскага. Выяўляючы якую-небудзь рэч матэрыяльнага свету, ён бачыць за ёй перш за ўсё чалавека. Паэт разважае пра самыя, здавалася б, простыя і будзённыя рэчы і з'явы, з якімі чалавек сустракаецца кожны дзень. Пры гэтым яго вершы звычайна пазбаўлены асаблівых «упрыгажэнняў» у выглядзе яскравых метафар, параўнанняў і г. д. У якасці паэтычных вобразаў у іх могуць выкарыстоўвацца нават навуковыя тэрміны. Аднак увагу чытача прыцягвае сам характар разважанняў паэта, непасрэднасць яго размовы, шчырасць выказвання сваіх адчуванняў.

Актыўнае стаўленне да жыцця самога аўтара і яго лірычнага героя выразна раскрываецца ў паэзіі А. Вярцінскага. Паэт сцвярджае, што чалавек павінен тварыць жыццё «любоўю, справай дзейнай / ды словам, што ад справы неаддзелена», «надзеяй, праўдай, мужным парываннем, / высакародным, дружным намаганнем...». У кожнага чалавека павінна быць сваё «высокае неба ідэала», якое ў цяжкі час вяртае ўсмешку, мудрасць і сілы.

Паэзія Анатоля Вярцінскага – гэта «паэзія думкі». Яна прываблівае сваёй надзённасцю, сацыяльнай значнасцю тэм і матываў, завостранасцю маральна-этычных крытэрыяў, увагай да жыцця з яго канфліктамі і пераадоленнямі, праўдай перажыванняў, іх драматызмам, чалавекалюбствам. Паэт не стамляецца вучыць чалавечнасці, патрабаваць высокамаральнага і сумленнага стаўлення да жыцця, выкарыстоўваючы напрацаваны тысячагоддзямі духоўны вопыт біблейскіх прытчаў, старажытных міфаў і філасофскіх канцэпцый, архетыпы і мастацкія сімвалы фальклору і літаратуры.

Мастацкая манера Анатоля Вярцінскага – вынік творчай эвалюцыі паэта, сведчанне высокай культуры яго паэтычнага мыслення, якое звернута на даследаванне філасофскага вобраза сучаснасці. У сваёй творчасці А. Вярцінскі імкнецца выкарыстоўваць розныя жанры паэзіі: ён піша оды, байкі, прытчы, вершы-прысвячэнні і нават стварае новы жанр – прозу паэзіі, для якога характэрны свабодны пераход ад вершаванай да празаічнай мовы. Аднак на дасягнутым паэт не спыняецца.

Анатоль Ільіч Вярцінскі – дастойны пераемнік і прадаўжальнік традыцый грамадзянскай паэзіі нацыянальнай літаратуры, якія так выразна прасочваюцца ў творчасці Францішка Багушэвіча, пазней – у спадчыне Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка і інш. Яго паэзія – сапраўднае свята інтэлекту і спеў чалавечнасці.

 


01

Вярцінскі, А. І. Песня пра хлеб : вершы і паэма / А. І. Вярцінскі. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1962. – 67 с.


«Песня пра хлеб» – першы паэтычны зборнік А. Вярцінскага. Яе складаюць лірычныя вершы аб працоўных буднях хлебароба, простага працоўнага чалавека, а таксама невялічкая паэма.


02

Вярцінскі, А. І. Тры цішыні : вершы / А. І. Вярцінскі. – Мінск : Беларусь, 1966. – 127 с.


«Тры цішыні» – другая па ліку кніга А. Вярцінскага. У яе ўвайшлі вершы, якія былі напісаны паэтам за перыяд 1963–1966 гг.


03

Вярцінскі, А. І. Чалавечы знак : вершы і паэмы / А. І. Вярцінскі. – Мінск : Беларусь, 1968. – 127 с.


У кнізе вершаў і паэм «Чалавечы знак» А. Вярцінскі застаецца верным сваёй творчай манеры і асноўнай тэме – сцвярджэнню чалавека ў чалавеку.


04

Вертинский, А. Возвращение : стихи / А. Вертинский ; перевод с белорусского Г. Куренёва. – Москва : Советский писатель, 1969. – 80 с.


«Возвращение» – першы зборнік паэзіі А. Вярцінскага, які быў выдадзены ў перакладзе на рускую мову. У яго ўвайшлі вершы, якія былі напісаны аўтарам за перыяд 1966–1969 гг.


05

Вярцінскі, А. І. З'яўленне : вершы і паэмы / А. І. Вярцінскі. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1975. – 110 с.


Творы, якія ўвайшлі ў кнігу «З'яўленне», расказваюць пра ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, чалавека з чалавекам. Чытачы знойдуць у кнізе і лірычныя вершы, і гумарыстычныя творы.


06

Вярцінскі, А. І. Час першых зорак : вершы / А. І. Вярцінскі. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1976. – 111 с.


Гэтую кнігу аўтар адрасуе юнаму чытачу, якога на парозе заканчэння школы хвалююць многія пытанні жыцця нашага часу.


07

Вярцінскі, А. І. Ветрана : кніга паэзіі / А. І. Вярцінскі ; мастак Ю. Зайцаў. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1979. – 142 с.


У кнігу паэзіі «Ветрана» ўвайшлі вершы пра тое, што непасрэдна перажыта, заўважана, асэнсавана паэтам: гэта лірычны роздум пра сённяшні дзень, пра маральныя каштоўнасці жыцця, пра шчасце і каханне, пра складаныя ўзаемаадносіны ўнутранага і вонкавага свету чалавека.


02

Вярцінскі, А. Святло зямное : выбраныя вершы і паэмы / А. Вярцінскі. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1981. – 430 с.


У зборнік «Святло зямное» ўвайшлі лепшыя вершы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана».


09

Вертинский, А. Вечный восход : стихи и поэмы : авторизованный перевод с белорусского / А. Вертинский. – Москва : Советский писатель, 1982. – 159 с.


У гэтай кнізе сабраны лепшыя пераклады твораў А. Вярцінскага розных гадоў.


10

Вярцінскі, А. Хлопчык глядзіць... : выбраныя вершы і паэмы / А. Вярцінскі ; маст. У. І. Сытчанка. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1992. – 318 с.


Творам, якія ўвайшлі ў аднатомнік вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага, уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, услаўленне духоўнай велічы чалавека, маральных каштоўнасцей жыцця.


11

Вярцінскі, А. Жыцьмем. Вершы і паэмы / А. Вярцінскі. – Мінск : Кнігазбор, 2012. – 122 с. – (Кнігарня пісьменніка).


У кнігу паэзіі Анатоля Вярцінскага «Жыцьмем» увайшлі вершы 1997–2011 гг., якія, за некаторым выключэннем, не ўваходзілі ў асобныя выданні. Другі раздзел склалі малавядомыя паэмы 70-х гадоў мінулага стагоддзя.


12

Вярцінскі, А. Тым часам... : вершы, эсэ, публіцыстыка / А. Вярцінскі. – Мінск : Кнігазбор, 2020. – 208 с.


Кніга, якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях.


13

Вярцінскі, А. Асобныя радкі розных гадоў / А. Вярцінскі. – Мінск : Галіяфы, 2010. – 101 с.


Зборнік, як сама назва гаворыць, сабраў пад адной вокладкай вершы розных гадоў, асобныя радкі, якія складаюцца ў цэласць. Гэтае ўнікальнае паэтычнае выданне рэкамендуецца для шырокага кола чытачоў. Нават той, хто раней не быў знаёмы з творчасцю паэта, праз адзін гэты томік можа пазнаць і, напэўна, закахацца ў чысціню лірычнага слова, глыбіню думак і пачуццяў. Паэзія Анатоля Вярцінскага панадчасовая, панадузроставая.



14

Вярцінскі, А. Выбраныя творы / А. Вярцінскі ; прадмова В. Русілкі. – Мінск : Кнiгазбор, 2009. – 528 с. – (Беларускi кнiгазбор).


Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага: вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны даюць належнае ўяўленне пра творчы шлях і грамадскую дзейнасць аўтара, пра асаблівасці яго паэтыкі, мастацкага стылю, яго ідэйна-эстэтычнае і маральнае крэда.


15

Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. / уклад. П. М. Лапо [і інш.]. – Мінск : «Беларуская навука», 2011. – Кн. 2. – 944 с.


У другой кнізе анталогіі прадстаўлены творы беларускай літаратуры XX – пачатку XXI стст., пададзены кароткія звесткі пра жыццё і творчасць аўтараў. Сярод іх: Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч, Іван Шамякін і інш.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Атакуючыя рытмы // Узрушанасць : артыкулы пра сучасную беларускую паэзію / Я. Шпакоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – С. 91–102.

2. Бароўская, І. А. «Асобны мацярык нацыянальнай паэзіі» Анатоля Вярцінскага / І. А. Бароўская // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3, Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2017. – № 2. – С. 28–35.

3. Баўтрэль, І. Г. Непаўторнасць таленту : колькі слоў пра паэзію Анатоля Вярцінскага / І. Г. Баўтрэль // Роднае слова. – 2011. – № 11. – С. 5–8.

4. Бельскі, А. І. Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў) / А. І. Бельскі, Я. А. Гарадніцкі, М. А. Тычына // Беларуская мова і літаратура. – 2009. – № 3. – С. 6–19.

5. Бутэвіч, А. Паэтычнае даўгалецце Анатоля Вярцінскага : з нагоды 85-годдзя паэта / А. Бутэвіч // Краязнаўчая газета. – 2016. – № 43 (лістап.). – С. 3.

6. Бярозкін, Р. «Каб перадаць само гарэнне» / Р. Бярозкін // Маладосць. – 1973. – № 10. – С. 145–150.

7. Вершы мае – пісьмы // Ля аднаго вогнішча : літаратурна-крытычныя артыкулы / У. В. Гніламёдаў ; маст. А. М. Малышава. – Мінск : Юнацтва, 1984. – С. 92–102.

8. Гоўзіч, І. М. Стыль Анатоля Вярцінскага як адметная мастацкая сістэма / І. М. Гоўзіч // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні : матэрыялы навуковай канферэнцыі, 24 кастрычніка 2001 года, Гродна, Рэспубліка Беларусь / рэдкал. : У. І. Каяла [і інш.].. – Гродна, 2002. – С. 184–189.

9. Да «Высокага неба ідэала» // Крылы рамантыкі : рамантычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай паэзіі / Т. К. Чабан. – Мінск : Навука і тэхніка, 1982. – С. 159–170.

10. Лайкоў, У. Чалавечы знак паэзіі Анатоля Вярцінскага / У. Лайкоў // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 18 лістап. – С. 11.

11. На аснове чалавечай роднасці // Прад высокаю красою... : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Л. Бечык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – С. 89–107.

12. Пацюпа, Ю. Магія паўтору : роздум над паэтыкай Анатоля Вярцінскага / Ю. Пацюпа // Роднае слова. – 2006. – № 11. – С. 89.

13. Пераадоленне // Паэзія і час : літаратурна-крытычныя артыкулы, творчыя партрэты / А. Лойка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – С. 202–211.

14. Русілка, В. Вучыць чалавечнасці: штрыхі да літаратурнага партрэта Анатоля Вярцінскага / В. Русілка // Полымя. – 1997. – № 5. – С. 259–274.

15. Сіпакоў, Я. Высокае неба яго ідэала / Я. Сіпакоў // Роднае слова. – 2006. – № 11. – С. 87–88.