
Лекцыя-практыкум «Кагнітыўна-паводніцкая тэрапія: пратакол абнаўлення вашага мыслення»
- Details
- Створана 12.02.2026 10:14
![]()
На лекцыі-практыкуме «Кагнітыўна-паводніцкая тэрапія: пратакол абнаўлення вашага мыслення» 19 лютага ў 18:00 псіхолагі Таццяна Дробыш і Юлія Насеннік разбяруць канкрэтную і працуючую сістэму, якая дапаможа стаць аўтарам уласных рэакцый, а не іх закладнікам.
Гэта лекцыя для вас, калі:
– вы стаміліся ад непрадказальнасці ўласных рэакцый;
– жадаеце разумець, адкуль бяруцца моцныя эмоцыі і як кіраваць імі;
– шукаеце не тэорыю, а выразныя, прыкладныя прылады самадапамогі;
– цікавіцеся псіхатэрапіяй і жадаеце зразумець, як працуе адзін з самых эфектыўных і навукова даказаных метадаў.
На сустрэчы кожны ўдзельнік атрымае зразумелую схему працы сваёй псіхікі і працоўныя тэхнікі, якія зможа прымяняць адразу.


































