
Праект «Трэба разабрацца!, або Псіхалогія для ўсіх»: «Закрыць гештальт»
- Details
- Створана 05.03.2026 09:16
![]()
«Закрыць гештальт» і зразумець, як незавершаныя сітуацыі могуць уплываць на наша жыццё, запрашае 12 сакавіка ў 18:00 праект «Трэба разабрацца!, або Псіхалогія для ўсіх».
Чытачы абласной бібліятэкі даведаюцца, як працуе псіхолаг у рамках гештальт-тэрапіі і як можна дапамагчы сабе самому, выкарыстоўваючы метады і тэхнікі гэтага падыходу.
Пашырыць свой кругагляд і адкрыць для сябе новыя гарызонты самапазнання прапануе спікер сустрэчы Леанід Аляксандраў – псіхолаг са стажам больш за 20 гадоў, гештальт-тэрапеўт, супервізор, трэнер рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Гештальт-падыход», а таксама ўдзельнік і лаўрэат Адкрытага фестывалю аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад».




































