
«Жанчыны Беларусі: на далонях веку, на далонях часу»
- Details
- Створана 31.07.2026 08:30

У фае трэцяга паверха наладжана кніжная выстава, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны. Прадстаўленыя выданні распавядаюць пра лёс беларускай жанчыны ў гістарычнай рэтраспектыве. Знакамітыя асобы і навукоўцы, жанчыны – Героі Сацыялістычнай Працы і Героі Савецкага Саюза, спартсмены і касманаўты, актрысы і пісьменніцы – іх лёсы непарыўна звязаны з лёсам нашай краіны.









































