
«Сэлфі са склерозам»: прэм'ера лірычнай камедыі
- Details
- Створана 16.04.2026 09:06
![]()
Аматарскі тэатральны калектыў «Светач» прадставіць гледачам 28 красавіка ў 18:00 прэм'еру лірычнай камедыі «Сэлфі са склерозам» паводле п'есы таленавітага драматурга Аляксандра Валадарскага.
Гэта гісторыя пра жыццё сучаснага чалавека, які сутыкнуўся з нечаканым дыягназам. З дапамогай гумару і лірыкі аўтар уздымае важныя тэмы пра сэнс жыцця, каштоўнасць сям'і і сяброў, а таксама пра тое, як важна ўмець прымаць сябе і свае недасканаласці.






































