
Святочны канцэрт «Памяць у нашых сэрцах»
- Details
- Створана 26.04.2025 08:30
Святочны канцэрт «Памяць у нашых сэрцах», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адбудзецца 7 мая ў 12:00 у абласной бібліятэцы.
Творчыя калектывы, сольныя выканаўцы, удзельнікі аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г.Віцебска» падрыхтавалі цудоўныя нумары, якія нікога не пакінуць абыякавым.
Гэты святочны канцэрт стане яшчэ адной нагодай успомніць і падзякаваць тым, хто падарыў нам мірнае неба над галавой.