
Сустрэча з архімандрытам Савам (Мажука)
- Details
- Створана 06.11.2025 08:45
![]()
Сустрэча з архімандрытам Савам (Мажука), багасловам, педагогам і рэлігійным публіцыстам, насельнікам Свята-Мікольскага манастыра (г. Гомель), адбудзецца ў абласной бібліятэцы 11 лістапада.
Айцец Сава – аўтар кніг «Каханне і пустата. Запіскі манаха», «Апельсінавыя святыя», «Радасць з гарчычнае зерне», а таксама вядучы тэлеперадач «Святло невячэрняе» і «Омут багаслоўя».
Чытачы бібліятэкі змогуць пачуць разважанні аўтара і задаць пытанні аб духоўных пошуках, сэнсе жыцця, веры і каханні. Гэта магчымасць паразмаўляць з чалавекам, чые тэксты і выступленні натхняюць і прымушаюць задумацца.
Сустрэча пройдзе ў рамках Ефрасіннеўскіх дзён, якія бібліятэка праводзіць на працягу 2025 года, даючы чытачам магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі духавенства Беларускага экзархата і дакрануцца да духоўнай спадчыны святой Еўфрасінні Полацкай.




































