
XI навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край»
- Details
- Створана 14.07.2025 09:54
XI навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, збярэ 20–21 лістапада 2025 года больш за 100 гісторыкаў, археолагаў, архівістаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк, краязнаўцаў з розных гарадоў Беларусі і Расіі. Яны падзеляцца вынікамі сваіх даследаванняў па гістарычным краязнаўстве і археалогіі, этнаграфіі і фалькларыстыцы, літаратуразнаўстве і мастацтвазнаўстве, а таксама па гісторыі выдавецкай і кніжнай справы.
Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.
На ўрачыстым пленарным пасяджэнні канферэнцыі запланаваны даклады пра даследаванні мамантавай фауны ў кар'еры «Шалыгі» Віцебскага раёна, пра гістарычны цэнтр Віцебска як комплексную гісторыка-культурную каштоўнасць, пра значэнне відэапраектаў Тэлерадыёкампаніі «Віцебск» як дакументальных крыніц па гісторыі рэгіёна і прэзентацыя фотаальбома «Маршал Баграмян».
У рамках сумеснага праекта «Віцебск – Смаленск: патрыятычны дыялог» Віцебскай абласной бібліятэкі і Смаленскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкай імя А.Т. Твардоўскага адбудзецца прэзентацыя выставы «Край мой – гонар мой!».
Працягнецца першы дзень канферэнцыі работай у секцыях «Гістарычнае краязнаўства. Вялікая Айчынная Вайна» і «Гістарычнае краязнаўства. Вайна прайшла праз іх лёсы». Слухачы змогуць даведацца інфармацыю з апошніх навуковых даследаванняў, у тым ліку пра нямецкую аэрафотаздымку Віцебска і наваколляў сядзібы Здраўнёва, пра дзейнасць Полацка-Віцебскай епархіі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра прыклады лёсаў лётчыкаў, снайпераў, медсясцёр, якія ўносілі асабісты ўклад у вызваленне роднай зямлі.
Больш за восемдзесят кніжных знакаў са збору краязнаўцы Аркадзя Падліпскага будуць прадстаўлены 21 лістапада ў выставачнай зале «Ex Libris».
У дакладах на секцыі «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край ад старажытнасці да 1917 года» прагучаць новыя звесткі пра этнічныя групы Верхняга Падняпроўя ў другой палове XIX – пач. ХХ стст., пра клімат Віцебшчыны XIV–XVI стст., пра арганізацыю прадпрыемстваў хімічнай вытворчасці ў г. Віцебску на мяжы XIX–XX стст. Для аматараў лакальнага турызму будуць цікавыя факты з гісторыі маёнтка Беліца і яго ўладальнікаў, а таксама матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі пра Віцебскі палац губернатара.
На секцыі «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край з 1918 года да сучаснасці» выступяць спецыялісты, якія вывучаюць развіццё сеткі выдавецкіх устаноў у Віцебскай губерні (1917–1924 гг.), стварэнне Віцебскага медыцынскага інстытута ў кантэксце трансфармацыі сістэмы падрыхтоўкі ўрачоў у БССР у 30-я гг., гісторыю кінатэатра «Зара» і плошчы Чарняхоўскага ў Віцебску (1949–1969 гг.) і інш.
Дакладчыкі секцыі «Краязнаўства ў сістэме гуманітарных навук. Мастацтвазнаўства» раскрыюць дэталі структуры і сімволікі «стаўбавой» традыцыі беларускага вяселля, дзейнасці Тэатра Антонія Тызенгаўза ў пастаўскі перыяд, даследавання лексікі віцебскай гаворкі з рукапіснай спадчыны Мікалая Нікіфароўскага і іншыя тэмы.
20 лістапада
![]() |
Урачыстае пленарнае пасяджэннеЧас: 11:00
Месца: актавая зала
|
20 лістапада
![]() |
«Край мой – гордость моя»Прэзентацыя перасоўнай выставы Смаленскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя А.Т. Твардоўскага.
Час: 13:10
Месца: галерэя 1-га паверха
|
20 лістапада
![]() |
Секцыя 1. «Гістарычнае краязнаўства. Вялікая Айчынная вайна»Час: 14:00
Месца: актавая зала
|
20 лістапада
![]() |
Секцыя 2. «Гістарычнае краязнаўства. Праз іх лёс прайшла вайна»Час: 14:00
Месца: канферэнц-зала
|
21 лістапада
![]() |
Секцыя 3. «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край ад старажытнасці да 1917 г.»Час: 10:30
Месца: актавая зала
|
21 лістапада
![]() |
Секцыя 4. «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край з 1918 да сучаснасці»Час: 10:30
Месца: канферэнц-зала
|
21 лістапада
![]() |
Секцыя 5. «Краязнаўства ў сістэме гуманітарных навук. Мастацтвазнаўства»Час: 10:30
Месца: аддзел літаратуры па мастацтве
|











































