«Коласаўцы. "На цябе, наша моладзь, надзея!"»
- Details
- Створана 10.03.2026 08:16
![]()
Да 100-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебскай абласной бібліятэцы ў рамках праекта «Коласаўцы» на працягу года будуць наладжаны творчыя сустрэчы з артыстамі тэатра, мерапрыемствы, прысвечаныя легендам коласаўскай сцэны.
26 сакавіка ў 15:00, напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, адбудзецца сустрэча «На цябе, наша моладзь, надзея!», у якой прымуць удзел мастацкі кіраўнік тэатра Канстанцін Ганчароў і маладыя артысты трупы Аляксей Анісеня, Міхаіл Асанаў, Антон Бараноўскі, Алёна Меркушава, Дзмітрый Філімоненкаў, Дар'я Французава.





