Выстава «В Стране чудес Алисы: путешествие в воображение»
- Details
- Створана 08.09.2025 08:33
У выставачнай зале «Ex Libris» Віцебскай абласной бібліятэкі адкрываецца незвычайная экспазіцыя, прысвечаная легендарнай казцы «Алиса в стране чудес», напісанай Льюісам Кэралам. Гэта кніга ўжо больш за паўтара стагоддзя зачароўвае чытачоў па ўсім свеце сваім унікальным сюжэтам, яркімі героямі і гульнёй слоў.
На выставе «В Стране чудес Алисы: путешествие в воображение» прадстаўлены некалькі дзясяткаў выданняў знакамітай казкі з фондаў бібліятэкі і прыватных кніжных збораў жыхароў Віцебска. Экспазіцыя прываблівае разнастайнасцю ілюстрацый, вокладак, перакладаў і выданняў, якія адлюстроўваюць гісторыю кнігі і яе ўспрыманне ў розныя эпохі.
Наведвальнікі выставы змогуць убачыць, як мяняўся вобраз Алісы і навакольнага свету на працягу часу, а таксама даведацца цікавыя факты з гісторыі стварэння і публікацыі кнігі.
Выстава стане незабыўнай падзеяй і дазволіць па-новаму зірнуць на гэты твор. Аліса і яе сябры чакаюць сустрэчы з вамі ў выставачнай зале «Ex Libris» бібліятэкі да канца кастрычніка.
Не ўпусціце шанец далучыцца!





