
Вечар жаночай духоўнай паэзіі «Стихи, стихи, души услада»
- Details
- Створана 09.03.2026 08:30

Запрашаем чытачоў абласной бібліятэкі 19 сакавіка ў 14:00 на асаблівую вечарыну, прысвечаную духоўнай паэзіі і прыгажосці жаночай душы, – «Стихи, стихи, души услада». Гэта сустрэча, прымеркаваная да Дня праваслаўнай кнігі, стане сапраўдным падарункам для тых, хто шануе шчырасць пачуццяў, глыбіню думкі і гармонію слова.
Галоўная тэма вечара – Вечная Жаноцкасць – раскрыецца ў вершах ва ўсёй сваёй прыгажосці, чысціні, любові і гармоніі.
У праграме прымуць удзел таленавітыя паэты і пісьменнікі з Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларус».
Вы зможаце атрымаць асалоду ад іх творчасці, задаць пытанні і пагутарыць у цёплай і сяброўскай атмасферы.




































