
«Краязнаўчыя сустрэчы». Аркадзь Падліпскі. Прэзентацыя кнігі «Улицы Витебска»
- Details
- Створана 06.05.2026 09:00

У рамках праекта «Краязнаўчыя сустрэчы» 12 мая ў 17:00 у абласной бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя першай часткі кнігі «Улицы Витебска» краязнаўцы Аркадзя Падліпскага. У выданні расказваецца пра ўтварэнне вуліц горада, пра цікавыя падзеі, звязаныя з пэўнымі вуліцамі, пра людзей, у гонар якіх названы вуліцы Віцебска.


































