
Лекцыя «Мова цела: знаёмства з біяэнергетычным аналізам Аляксандра Лоўэна»
- Details
- Створана 10.11.2025 10:14
![]()
Чарговая лекцыя ў рамках праекта «Трэба разабрацца!, або Псіхалогія для ўсіх» будзе прысвечана біяэнергетычнаму аналізу – метаду цялесна-арыентаванай тэрапіі, які стварыў амерыканскі псіхатэрапеўт Аляксандр Лоўэн.
Асноўная ідэя гэтага падыходу простая: цела і розум цесна злучаны. Нашы эмоцыі, стрэс і ўнутраныя канфлікты знаходзяць адлюстраванне ў фізічным стане.
На лекцыі вы даведаецеся, як распазнаваць і здымаць цялесную напругу з дапамогай простых практыкаванняў, якія можна ўжываць кожны дзень.
Запрашаем вас зрабіць крок да лепшага разумення сябе і свайго цела 11 лістапада ў 18.00.




































