eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-MEANING-OF-BEAUTY 19 05 2026
  • anons-EUPHROSINIA-POLOTSKAYA 02-30 06
  • anons-THROUGH-PAGES-AND-HALLS 11 06 2026
  • anons-KOLASAUTSY T-LIKHACHOVA 16 06 2026
  • anons-HISTORY-ZARONOVO 17 06 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-SOLOVYOV-READINGS 11 09 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Праект «Кожная пятніца – роднае, сваё»

banner-EVERY-FRIDAY

 

Віцебская абласная бібліятэка падтрымлівае ініцыятыву Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь і далучаецца да праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё».

Нягледзячы на тое, што пятніца – гэта афіцыйны выхадны для абслугоўвання чытачоў, мы штомесяц будзем прапаноўваць праекты, якія можна наведаць у гэты дзень па папярэдняй замове.

Таксама будзем нагадваць пра нашы мультымедыйныя праекты, даступныя анлайн на сайце бібліятэкі.

 

ЧЭРВЕНЬ

Выстава «Імя ў летапісе. Еўфрасіння Полацкая»

Сярод вядомых дзеячаў беларускай культуры асаблівае месца займае імя Еўфрасінні Полацкай. З ёй суадносіцца не толькі духоўнае жыццё на ўсходнеславянскіх землях у XII стагоддзі, але і ўся шматвяковая гісторыя Беларусі.

У аддзеле рэдкай кнігі ў рамках праекта «Рарытэт кранаць дазваляецца!» прадстаўлена выстава «Імя ў летапісе. Еўфрасіння Полацкая», прымеркаваная да 925-годдзя з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай.

Упрыгожаннем выставы стала факсімільнае выданне рукапісу XIV ст. «Жыція блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку» (2012), аднаго з найкаштоўнейшых помнікаў старажытнабеларускай літаратуры і агіяграфіі. Духоўныя подзвігі прападобнай Полацкай князёўны-ігуменні адлюстраваны ў Жыціі, складзеным у канцы XII ст. невядомым аўтарам.

На выставе таксама прадстаўлена факсіміле найвялікшага помніка духоўнай культуры і пісьменства, першакнігі Беларусі – Полацкага Евангелля XII ст.

Выстава «Імя ў летапісе. Еўфрасіння Полацкая» працуе да 30 чэрвеня 2026 года.

 

Творчая майстэрня «Вандроўка па чароўнай краіне казак»

Беларускія народныя казкі – гэта не проста цікавыя гісторыі, а ключ да нашай вуснай фальклорнай спадчыны. Яны дапамагаюць пазнаёміцца з багатай культурай роднай краіны на роднай мове, адчуць яе мілагучнасць і прыгажосць.

Веданне герояў казак і класічных сюжэтаў – гэта аснова разумення нацыянальнай культуры. Казкі перадаюць з пакалення ў пакаленне маральныя каштоўнасці, мудрасць і погляд на свет нашых продкаў.

Казачныя героі вучаць дабрыні, смеласці, справядлівасці і павазе да старэйшых. Веданне традыцыйных сюжэтаў дапамагае дзецям лепш разумець сябе і навакольны свет.

Напрыканцы вандроўкі кожны ўдзельнік зможа праявіць сваю фантазію. У нашай творчай майстэрні мы зробім казачнага героя з каляровай паперы, каб пабачыць чароўны свет на ўласныя вочы!

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці + 375 212 66-00-36

 

МАЙ

У аддзеле рэдкай кнігі напярэдадні Дня славянскага пісьменства і культуры прадстаўлена выстава-прагляд «Падарожжа ў свет слова».

У экспазіцыі можна пазнаёміцца з кнігамі кірылічнага друку, зводнымі каталогамі кірылічных кніг, факсіміле кніжных помнікаў, выданнямі, прысвечанымі вывучэнню славянскага пісьменства.

Асобны раздзел выставы расказвае пра гісторыю з'яўлення і развіцця азбук і буквароў. Тут можна ўбачыць факсіміле знакамітага «Буквара» Спірыдона Собаля (1631), пазнаёміцца з мініяцюрным выданнем «Азбукі» (1574), выкананым выдавецтвам «Асвета» ў 1977 г., а таксама факсімільным выданнем «Астрожскай Азбукі» (1578), падрыхтаваным у 1983 г. вядомым вучоным-кнігазнаўцам Яўгенам Неміроўскім.

Экспазіцыя будзе цікавая ўсім аматарам славянскай культуры, гісторыі мовы і кніжнасці. Выстава-прагляд «Падарожжа ў свет слова» працуе ў аддзеле рэдкай кнігі бібліятэкі з 11 па 29 мая.

Аддзел рэдкай кнігі + 375 212 67-00-28

 

Праект «Ваенныя дарогі бібліятэкараў Віцебшчыны» – важны крок у захаванні гістарычнай памяці і прызнанні заслуг усіх, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Яго галоўная мэта – захаваць памяць пра бібліятэкараў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія працавалі ў бібліятэках г. Віцебска і Віцебскай вобласці.

Няхай кожная пятніца ў межах акцыі будзе маленькім напамінам: бібліятэчная гісторыя Беларусі – гэта жывая сувязь з подзвігам тых, хто абараняў краіну і дапамагаў ёй адраджацца.


КРАСАВІК

«Даследчык старадаўняга Віцебска. Аркадзь Падліпскі»

У 2026 годзе сваё 80-годдзе адзначыць краязнаўца, нястомны даследчык Аркадзь Міхайлавіч Падліпскі. Шмат дзесяцігоддзяў ён збірае звесткі не толькі пра наш горад, але і пра людзей, што тут жылі і жывуць. Вынікам гэтай руплівай працы сталі кнігі, кожная з якіх – сапраўднае адкрыццё. На кніжнай выставе ў фае трэцяга паверха абласной бібліятэкі прадстаўлены кнігі даследчыка, артыкулы са зборнікаў і перыядычных выданняў.

Аддзел краязнаўства +375 212 67-49-11

 

«Нам разам жыць завешчана гісторыяй»

У рамках святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Віцебскай абласной бібліятэцы прадстаўлена выстава «Нам разам жыць завешчана гісторыяй».

У выставачнай зале «Ех Libris» экспануюцца ўнікальныя кнігі, якія прысвечаны выдатным людзям, нацыянальным асветнікам, значным навуковым і культурным падзеям у гісторыі брацкіх народаў.

Сярод выданняў – «Симеон Полоцкий. Подвижник и просветитель» (2024), «Иван Федоров и Франциск Скорина. Открывая новый мир...» (2024), «Космос. Мечта человечества...» (2024), а таксама працы, якія асвятляюць гераічныя старонкі сумеснай гісторыі, такія як «Защищая Отечество...» (2022) пра ўдзел палкоў у Айчыннай вайне 1812 года і «Дорога к маю 1945. На всех, на все четыре года» (2025). Яны выдадзены ў рамках літаратурна-выдавецкага праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы», які рэалізуецца па ініцыятыве Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Кнігі змяшчаюць унікальныя гістарычныя матэрыялы і архіўныя дакументы, адрозніваюцца высокім узроўнем паліграфічнага і мастацкага афармлення.

Дапаўняюць экспазіцыю рарытэты з фонду аддзела рэдкай кнігі абласной бібліятэкі, у тым ліку факсімільныя выданні кнігі Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» і знакамітай «Псалтыры» Францыска Скарыны, а таксама мініяцюрнае выданне «Азбукі» Івана Фёдарава.

Аддзел рэдкай кнігі + 375 212 67-00-28

 

«Святыя заступнікі Віцебшчыны»

7 красавіка – дзень памяці свяціцеля Ціхана (Бялавіна), Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расіі

Гэты дзень – асаблівая нагода ўспомніць пра вялікага свяціцеля, чый шлях служэння неверагодным чынам пераплёўся з гісторыяй і лёсам нашай беларускай зямлі.

Запрашаем больш падрабязна вывучыць маршруты перамяшчэння Уладыкі па Беларусі і даведацца, якія гістарычныя падзеі звязаны з яго знаходжаннем на Віцебшчыне.


САКАВІК

«Вобраз чароўны, вобраз цудоўны»

У выставачнай зале «Ex Libris» прадстаўлена больш за сто вінтажных экспанатаў з калекцыі вядомага віцебскага краязнаўцы і даследчыка Аркадзя Падліпскага.

На савецкіх паштоўках – знакамітыя артысткі тэатра і кіно, выдатныя спартсменкі і зоркі эстрады, а таксама жанчыны-навукоўцы і Героі Вялікай Айчыннай вайны. Выстава ўключае рэдкія карткі пачатку XX стагоддзя, якія адлюстроўваюць моду і стыль той эпохі, а таксама сучасныя творы, натхнёныя класічным мастацтвам.

Аддзел рэдкай кнігі + 375 212 67-00-28

 

«Беларусь у маім сэрцы»

Прапануем школьнікам малодшых класаў праверыць свае веды пра флаг, герб, гімн Беларусі і Віцебска, славутасці нашай краіны і горада, сімволіку ўзораў народнага ткацтва і вышыўкі.

Падчас творчай майстэрні юныя беларусы створаць унікальную паштоўку, упрыгожаную традыцыйным беларускім арнаментам.

Аддзел маркетынгу + 375 212 66-00-36

 

ЛЮТЫ

«Жанчыны Беларусі: на далонях веку, на далонях часу»

У холе трэцяга паверха наладжана кніжная выстава, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны. Прадстаўленыя выданні распавядаюць пра лёс беларускай жанчыны ў гістарычнай рэтраспектыве. Знакамітыя асобы і навукоўцы, жанчыны – Героі Сацыялістычнай Працы і Героі Савецкага Саюза, спартсмены і касманаўты, актрысы і пісьменніцы – іх лёсы непарыўна звязаны з лёсам нашай краіны.

Аддзел краязнаўства +375 212 67-49-11

 

«Важна ведаць кожнаму»

Анлайн-віктарына прысвечана дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь: Дзяржаўнаму сцягу, Дзяржаўнаму гербу і Дзяржаўнаму гімну. У іх змяшчаецца нацыянальны код, і калі ведаць правільны ключ да яго разгадкі, то адкрыецца духоўны свет беларускага народа.

Запрашаем да ўдзелу: пераходзьце па спасылцы, адказвайце на пытанні віктарыны і дзяліцеся сваімі ведамі з сябрамі!

 

«Кніжныя скарбы Беларусі»

Інфармацыйна-аглядная праграма пазнаёміць з рэдкімі выданнямі з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі.

Наведвальнікі не толькі пабачаць помнікі кніжнай культуры Беларусі ХІХ–ХХ стагоддзяў, унікальныя краязнаўчыя выданні, кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў, але і будуць мець унікальную магчымасць пагартаць старонкі рарытэтаў.

Аддзел рэдкай кнігі + 375 212 67-00-28

 

«Любімы горад»

У фармаце бібліяквіза ўдзельнікі інфармацыйна-агляднай праграмы павінны будуць адказаць на пытанні пяці тураў, прысвечаных гісторыі Віцебска, яго помнікам і брэндам, а таксама культурнай спадчыне. Заданні накіраваны не толькі на праверку ведаў, але і на развіццё лагічнага мыслення, каманднай працы і ўмення прымаць рашэнні.

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці + 375 212 66-00-36