
Бібліятэка ў СМІ
- Details
- Створана 10.02.2013 10:55
Бібліятэка аператыўна рэагуе на патрабаванні часу і ставіць перад сабой задачу па стварэнню новага прывабнага іміджу, актыўна развіваючы дыялог з грамадствам, становіцца бачнай і патрэбнай, прадстаўляючы свае рэсурсы і паслугі ў сродках масавай інфармацыі.
Праца са СМІ – адзін з асноўных этапаў ажыццяўлення PR-дзейнасці, фарміравання станоўчай грамадскай думкі пра бібліятэку. Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна праводзіць вялікую работу па ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі.
Рэкламна-інфармацыйная дзейнасць бібліятэкі ажыццяўляецца праз друкаваныя СМІ, тэлебачанне, шляхам распаўсюджвання афіш і прэс-рэлізаў, размяшчэння інфармацыі на сайце бібліятэкі і ў сацыяльных сетках. Супрацоўнікі бібліятэкі друкуюцца ў прафесійных выданнях.
Праца бібліятэкі атрымлівае адлюстраванне ў рэспубліканскіх і рэгіянальных перыядычных выданнях і навуковых зборніках. Дзейнасць бібліятэкі асвятляюць абласная газета «Віцебскія весці» і гарадская «Віцьбічы», а таксама іх сеткавыя выданні. Прадстаўнікі запрашаюцца на бібліятэчныя мерапрыемствы – тэматычныя святы, акцыі, круглыя сталы, творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг, адкрыцці выстаў.
Супрацоўнікі бібліятэкі бяруць удзел у якасці спікераў і экспертаў у дыялогавых пляцоўках, круглых сталах, прэс-канферэнцыях, якія праводзяць абласны медыяцэнтр.
Бібліятэка актыўна супрацоўнічае з ТРК «Віцебск». Мерапрыемствы бібліятэкі асвятляюцца ў штодзённай інфармацыйнай праграме навін «Віцебскі веснік». Супрацоўнікі бібліятэкі ўдзельнічаюць у прамых эфірах тэматычных рубрык інфармацыйна-забаўляльнай праграмы «Вячэрні Віцебск».
У раздзеле «Бібліятэка ў СМІ» акумуляваны матэрыялы, якія асвятляюць дзейнасць бібліятэкі ў сродках масавай інфармацыі і медыя.
|
|

































