
«Рождественская выставка» жывапісу Аляксея Пшанко
- Details
- Створана 08.01.2026 10:57
«Рождественская выставка» жывапісу члена Беларускага саюза мастакоў Аляксея Пшанко прадстаўлена ў галерэі 1-га паверха абласной бібліятэкі.
Работы майстра – гэта не толькі эстэтычная асалода, але і глыбокі дыялог з гледачом, у якім кожная карціна напоўнена сэнсам, адлюстроўвае ўнутраныя перажыванні мастака і яго ўнікальнае бачанне навакольнай рэальнасці.
«Рождественская выставка» стала сапраўднай одай мастацтву: кожны штрых нясе ў сабе эмацыйную сілу, яркія вобразы пераносяць у свет мары і ўяўлення, дзе глядач можа ўбачыць у палотнах адлюстраванне ўласных думак і пачуццяў.
Кожная работа – гэта запрашэнне да разважання, да пошуку адказаў на важныя пытанні, да судакранання з прыгажосцю і духоўным святлом.
Запрашаем наведаць экспазіцыю да 31 студзеня.

































