
Усходні каляндар: легенда і творчасць
- Details
- Створана 30.12.2025 15:04
У перыяд навагодніх канікулаў аддзел перыядычных выданняў абласной бібліятэкі арганізаваў для юных наведвальнікаў школьных лагераў захапляльнае інтэрактыўнае мерапрыемства, прысвечанае знаёмству з усходнім календаром.
Дзеці пазнаёміліся са старажытнай легендай, якая апавядае аб тым, як дванаццаць жывёл – Пацук, Бык, Тыгр, Трус, Цмок, Змяя, Конь, Каза, Малпа, Певень, Сабака і Свіння – спаборнічалі за права стаць сімвалам года.
Потым дзеці прынялі ўдзел у творчым майстар-класе. З мяккага фаамірана яны сваімі рукамі зрабілі коніка-магніта, які стаў памятным сувенірам аб візіце ў бібліятэку.
У перадсвяточнай атмасферы дзеці не толькі пашырылі кругагляд, але развівалі свае творчыя здольнасці, дробную маторыку і ўменне працаваць з рознымі матэрыяламі.




































