
Прэзентацыя кнігі Таццяны Катовіч «Казимир Малевич. Чёрный квадрат: 110»
- Details
- Створана 20.12.2025 09:02
Прэзентацыя кнігі «Казимир Малевич. Чёрный квадрат: 110» прафесара, доктара мастацтвазнаўства Таццяны Катовіч адбылася 17 снежня ў абласной бібліятэцы ў рамках праекта «Краязнаўчыя сустрэчы».
Гэта адзінаццатая кніга, якая выйшла ў серыі «Віцебскія канспекты». Манаграфія прысвечана даследаванню культавай карціны Казіміра Малевіча «Чорны квадрат» і разглядае яе ў кантэксце хранатопа – прасторы і часу, у якіх нараджаецца і развіваецца мастацкі вобраз.
Падчас сустрэчы аўтар расказала пра трансфармацыю жывапісу, які пачаўся з імпрэсіянізму і прывёў да новых мастацкіх напрамкаў; пра выкладчыцкую праграму Казіміра Малевіча і яго майстэрні кубізму ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы; пра «Чорны квадрат» як квінтэсенцыю супрэматызму і сімвал мастацкага пошуку XX стагоддзя; пра варыяцыі знакамітага твора, створаныя ў Віцебску.
Прэзентацыя стала не толькі знаёмствам з новай кнігай, але і займальнай размовай пра ролю Малевіча ў гісторыі сусветнага мастацтва, яго ўплыў на развіццё авангардных напрамкаў і значэнні Віцебска як аднаго з цэнтраў мастацкага жыцця пачатку XX стагоддзя.




































