
Гульнявая праграма «Займальнае падарожжа ў каралеўства Законія»
- Details
- Створана 12.12.2025 14:12
Гульнявая праграма «Займальнае падарожжа ў каралеўства Законія» для вучняў сярэдняй школы № 2 імя Ф. Ц. Блахіна прайшла 11 снежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы.
Вядучы мерапрыемства расказаў рабятам пра гісторыю з'яўлення заканадаўства ў свеце і пазнаёміў з незвычайнымі законамі, якія дзейнічаюць у розных краінах. Школьнікі адказалі на пытанні віктарыны аб дзяржаўных святах Рэспублікі Беларусь, узгадалі важныя даты і падзеі, звязаныя з гісторыяй краіны.
Гульнявая праграма для ўдзельнікаў праекта «Правазнайка» была поўная цікавых заданняў, дзеці актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах і павышалі сваю прававую граматнасць.
Атмасфера сустрэчы была жывой і пазнавальнай: рабяты не толькі атрымалі новыя веды, але і ўпэўніліся, што вывучэнне законаў можа быць займальным і даступным.




































