
У праекце «Лабараторыя поспеху: ад ідэі да бізнесу» – кампанія «BELWEST»
- Details
- Створана 13.12.2024 14:01
Удзельнікам праекта «Лабараторыя поспеху: ад ідэі да бізнесу» 12 снежня стаў намеснік начальніка аддзела маркетынгу СТАА «Белвест» Сяргей Сухадолаў.
У пачатку сустрэчы ён падзяліўся цікавымі гістарычнымі фактамі стварэння кампаніі, расказаў падрабязнасці работы прадпрыемства, уключаючы дзейнасць філіялаў у розных гарадах Беларусі. Удзельнікі абмеркавалі пытанні прафесійнага і кар'ернага росту супрацоўнікаў розных падраздзяленняў. Асаблівую ўвагу школьнікаў прыцягнула магчымасць часовай занятасці ў летні перыяд.
Актыўны інтарэс падлеткі праявілі да творчых захапленняў госця. Сяргей Сухадолаў, вядомы ў музычных колах пад псеўданімам Dj S. Suhov, раскрыў сакрэты свайго хобі. Ён распавёў пра неабходныя веды і навыкі для сучаснага музыкі, а таксама пра свой досвед працы радыёдыджэем і пра тое, як удаецца сумяшчаць кар'еру і захапленне.
Такія сустрэчы ўзбагачаюць адукацыйны працэс і дапамагаюць моладзі пашырыць гарызонты самарэалізацыі. Праект «Лабараторыя поспеху: ад ідэі да бізнесу» працягвае сваю работу, і наперадзе ўдзельнікаў чакаюць новыя цікавыя сустрэчы.





































