
«Дасведчаны спажывец: выбіраем якасць»
- Details
- Створана 18.11.2024 07:24
Сустрэча ў рамках праекта «Дасведчаны спажывец: выбіраем якасць» адбылася ў бібліятэцы 13 лістапада.
Госцем праекта стала Таццяна Дзенісенка, загадчыца аддзялення аднаўленчага лячэння Віцебскага абласнога дыспансера спартыўнай медыцыны, які прадастаўляе лячэбныя і дыягнастычныя паслугі не толькі спартсменам і аматарам актыўнага адпачынку, але і ўсім жыхарам горада і рэгіёна.
Сустрэча праходзіла ў фармаце дыялогу і выклікала жывую цікавасць удзельнікаў. Размова ішла аб важнасці фарміравання і падтрымання здаровага ладу жыцця, рэжыме харчавання і сну, умеранай фізічнай нагрузцы, неабходных людзям рознага ўзросту для добрага самаадчування, настрою і працаздольнасці. Пры неабходнасці дадатковай падтрымкі сучаснае рэабілітацыйнае, дыягнастычнае і лячэбнае абсталяванне і інавацыйныя тэхналогіі пад кіраўніцтвам высокакваліфікаванага персаналу дыспансера спартыўнай медыцыны здольныя забяспечыць высокую якасць лячэння і абслугоўвання пацыентаў.






































