
Гульня-дыялог «Каханне, сям'я, шчасце»
- Details
- Створана 30.10.2023 15:24
Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна завяршыла чарговы цыкл лекцый, падрыхтаваных і праведзеных сумесна з Цэнтрам падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў».
Тэматычныя сустрэчы «Сэнс жыцця», «Мужнасць і жаноцкасць», «Закаханасць і каханне» з псіхолагам Веранікай Пруднікавай адбыліся для вучняў сярэдняй школы №11 г. Віцебска.
28 кастрычніка ў бібліятэцы прайшла фінальная гульня-дыялог «Каханне, сям'я, шчасце». У якасці кампетэнтнага журы выступілі клірык храма Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Ігар Машкей і праваслаўны псіхолаг Іна Слуцкая.
Паміж сабой спаборнічала некалькі каманд, а пераможца быў вызначаны па колькасці атрыманых балаў. У гульнявой форме юнакі і дзяўчаты абмяркоўвалі важныя жыццёвыя тэмы, такія як сэнс жыцця, розніца паміж закаханасцю і каханнем, а таксама зачараванне жаноцкасці. Падлеткі навучыліся разумець тонкасці адносін, наладжваць узаемны давер і павагу.