
Прафесійны візіт школьных бібліятэкараў
- Details
- Створана 15.12.2022 16:33
15 снежня ў рамках павышэння кваліфікацыі слухачоў Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбыўся прафесійны візіт школьных бібліятэкараў г. Віцебска і Віцебскай вобласці ў Віцебскую абласную бібліятэку.
Супрацоўнікі аддзела краязнаўства арганізавалі сустрэчу з віцебскім краязнаўцам Аркадзем Падліпскім, які прэзентаваў сваю новую кнігу «Вера Хоружая в оккупированном Витебске».
Загадчык агульнай чытальнай залы Таццяна Патоцкая прадставіла новы віртуальны праект бібліятэкі «Витебщина в войне 1812 года» і расказала, як можна выкарыстоўваць рэсурс у рабоце са школьнікамі.
Юлія Далганава, загадчык дзіцячага аддзела, пазнаёміла калег з інавацыйнымі формамі работы з дзецьмі, якія паспяхова рэалізуюцца ў аддзеле.
Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Таццяна Лузан правяла аглядную экскурсію па галоўнай бібліятэцы вобласці.




































