
Навукова-практычная канферэнцыя «Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёну»
- Details
- Створана 04.07.2022 14:21
Супрацоўнікі бібліятэкі Таццяна Патоцкая і Кацярына Яскевіч прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёну», якая прайшла 1–2 ліпеня ў г. Сянно.
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Сенненскі раённы выканаўчы камітэт. На канферэнцыі было заслухана каля 50 дакладаў гісторыкаў, археолагаў, архівістаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк, краязнаўцаў з Мінска, Віцебска, Полацка, Оршы, Гродна, Гомеля, Сянна па гісторыі краю ад старажытнасці да сучаснасці.




































