
Адкрыццё выставы «Человек, влюбленный в небо»
- Details
- Створана 25.05.2022 13:50
25 мая ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы «Человек, влюбленный в небо», прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння намесніка камандуючага ПДВ СССР, генерал-лейтэнанта, кандыдата гістарычных навук, ураджэнца г. Віцебска І. І. Лісава.
Імя Івана Лісава цесна звязана са станаўленнем і развіццём паветрана-дэсантных войск, ён стаяў ля вытокаў стварэння прынцыпова новай падрыхтоўкі дэсантнікаў. З'яўляўся ініцыятарам увядзення новай формы для дэсантнікаў – блакітных берэтаў і цяльняшак. Быў арганізатарам развіцця і ўкаранення масавага парашутнага спорту і спартыўнага арыентавання ў Савецкім Саюзе. Доўгі час узначальваў штаб ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца», быў галоўным кансультантам Цэнтральнага штаба Усесаюзнага паходу моладзі па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы.
На выставе, прысвечанай знакамітаму земляку, прадстаўлены кнігі Івана Лісава, а таксама матэрыялы з энцыклапедычных выданняў, зборнікаў, перыядычнай літаратуры пра І. І. Лісава, паветрана-дэсантныя войскі, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.
Загадчык аддзела краязнаўства бібліятэкі Ларыса Рагачова расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра дзіцячыя і юнацкія гады Івана Лісава, праведзеныя ў Віцебску, пра станаўленне яго як воіна-дэсантніка, ваеннага дзеяча, аднаго з найбольш актыўных настаўнікаў моладзі. На адкрыцці выставы таксама выступіў унук Івана Лісава Ігар Ляпуноў.




































