
Віртуальная выстава «Агляд перыядычных выданняў ПЦПІ»
- Details
- Створана 13.05.2022 15:20
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» запрашае карыстальнікаў наведаць віртуальную выставу «Агляд перыядычных выданняў ПЦПІ».
Выстава ўключае ў сябе самыя актуальныя часопісы і газеты прававой тэматыкі беларускіх выдавецтваў, якія выпісвае публічны цэнтр прававой інфармацыі. Дадзеныя перыядычныя выданні могуць быць цікавыя выкладчыкам і студэнтам юрыдычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў, дзяржаўным служачым, юрыстам у розных сферах права, а таксама іншым чытачам пры пошуку адказаў на розныя пытанні прававога характару.




































