
Віртуальны агляд кнігі «Мікалай Таранда. Экспрэсія»
- Details
- Створана 11.05.2022 13:33
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі віртуальны агляд кнігі «Мікалай Таранда. Экспрэсія».
Выданне пазнаёміць чытача з жывапісцам і графікам, членам Беларускага саюза мастакоў Мікалаем Іванавічам Тарандай. Для Мікалая Таранды эмоцыя, імпульс – гэта сапраўдны каталагізатар творчасці, які актывізуе ўнутраныя цэнтрабежныя сілы мастака. Пры гэтым эмацыянальнасць у творах суседнічае з дакладнай распрацаванасцю кампазіцыі і рэалістычнай мадэліроўкай прасторы, з фундаментальнасцю і сур'ёзнасцю асэнсавання вобраза.




































