
Літаратурна-музычная праграма «Время выбрало нас»
- Details
- Створана 10.05.2022 13:15
Напярэдадні Дня Перамогі 8 мая ў бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная праграма «Время выбрало нас» з удзелам Міжнароднай садружнасці праваслаўных аўтараў і выканаўцаў «Благодар».
Іерэй Павел Тарамыкін звярнуўся да прысутных з віншавальнымі словамі ў гонар Дня Перамогі і Дня жонак-міраносіц, які ў 2022 годзе адзначаецца 8 мая.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Пётр Захараў, Алег Іваноў, Аляксандр Сіпараў, Анастасія Іванова, Алег Іваноў, Сяргей Краўчук, Міхаіл Фурс, трыа «Каўчэг».
У праграме прагучалі вершы і песні аб веры, радзіме, Перамозе і каханні.






































