
Відэапрэзентацыя «Літаратурныя прафесіі»
- Details
- Створана 02.03.2022 10:56
Карысць ад чытання кніг відавочная. Карыснае чытанне пашырае далягляд чалавека і ўзбагачае яго ўнутраны свет. Кнігі суправаджаюць нас на працягу ўсяго жыцця, пачынаючы з казак у раннім дзяцінстве і заканчваючы сур'ёзнымі раманамі.
Для кагосьці чытанне застаецца толькі карысным хобі, а для іншых – сродкам для заробку.
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі відэапрэзентацыю «Літаратурныя прафесіі», якая расказвае пра самыя запатрабаваныя на сённяшні дзень прафесіі, злучаныя з літаратурай.






































