
Гадзіна духоўнага дотыку «Шляхамі адвечнай кнігі»
- Details
- Створана 10.02.2022 10:36
8 лютага ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» супрацоўнікі агульнай чытальнай залы правялі для навучэнцаў 7 «Г» класа СШ № 28 гадзіну духоўнага дотыку «Шляхамі адвечнай кнігі», прымеркаваную да 505-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Падчас мерапрыемства жыва і ў даступнай форме было расказана пра самую галоўную кнігу кніг – Біблію – і пра шматлікія кнігі, якія адкрылі новую эпоху ў культурным развіцці нашага народа і зрабілі кніжнае слова даступным для ўсіх і для кожнага.
Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы правялі агляд факсімільных праваслаўных кніжных выданняў, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі.




































