
Доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы «Университетская библиотека онлайн»
- Details
- Створана 18.01.2022 13:45
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна падключана да Электронна-бібліятэчнай сістэмы «Университетская библиотека онлайн» па падпісцы.
ЭБС «Университетская библиотека онлайн» – гэта электронная бібліятэка, якая забяспечвае доступ вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, публічных бібліятэк да найбольш запатрабаваных матэрыялаў навучальнай і навуковай літаратуры па ўсіх галінах ведаў ад асноўных расійскіх выдавецтваў.
Для работы з ЭБ Вам неабходна зайсці на сайт з любога камп'ютара, падлучанага да сеткі бібліятэкі.







































