
Абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання
- Details
- Створана 30.12.2021 09:40
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання.
Каардынацыя работ па зборы і абагульненні водгукаў грамадзян адносна праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесенага для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.
Меркаванні грамадзян наконт праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі: па электроннай пошце Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. ; шляхам запаўнення электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале sbor.pravo.by; у пісьмовым выглядзе на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай «Канстытуцыя».
З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі можна таксама азнаёміцца на інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Крыніца: https://www.belta.by/

































