
Аўдыякампазіцыя «Прыгажосць душы»
- Details
- Створана 05.03.2021 10:07
У рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» сумесна з аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска» аддзел перыядычных выданняў прадстаўляе вашай увазе аўдыякампазіцыю «Прыгажосць душы», прысвечаную Дню жанчын.
Дзеючымі асобамі і выканаўцамі з'яўляюцца людзі з інваліднасцю па зроку і здароўі.
Аўтарам сцэнарыя аўдыякампазіцыі з'яўляецца кіраўнік тэатральнага гуртка «Прэм'ера» Ларыса Тумінская.