
Творчая сустрэча с Анатолем Яжовым
- Details
- Створана 23.07.2019 14:36
22 ліпеня ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з расійскім навукоўцам, паэтам і спартсменам Анатолем Яжовым.
Анатоль Яжоў з'яўляецца прэзідэнтам Міжнароднага Інстытута кіравання (г. Архангельск), членам Саюзаў пісьменнікаў Расіі і Беларусі, доктарам эканамічных навук, прафесарам, а таксама аўтарам вялікай колькасці кніг, апублікаваных у многіх краінах свету.
Анатоль Мікалаевіч – неаднаразовы чэмпіён Расіі, Еўропы і свету па гіравым трыятлоне па версіі Міжнароднай канфедэрацыі майстроў гіравога спорту і Міжнароднай федэрацыі гіравога спорту.
Госць распавёў прысутным аб сваім захапленні гіравым спортам, пра рэкорды па падняцці гір у экстрэмальных кропках зямнога шара і ўсталяванню новых рэкордаў для Кнігі рэкордаў Гінеса.
Падчас сустрэчы гледачам быў прадстаўлен фільм пра ўзняцце гір на вяршыні Анкогуа (Аргенціна).
З прывітальным словам выступіў старшыня Прэзідыума Беларускай федэрацыі майстроў гіравага спорту і сілавога жангліравання Уладзімір Каташук.
Удзельнікі сустрэчы атрымалі магчымасць пачуць рубаі ў аўтарскім выкананні, аўтар таксама перадаў у дар бібліятэцы свае новыя кнігі.


































