
Прэзентацыя кнігі Аркадзя Падліпскага «Витебск! У него своя, особая история освобождения»
- Details
- Створана 26.06.2019 09:44
25 чэрвеня ў бібліятэцы ў рамках цыкла мерапрыемстваў «Да 75-годдзя вызвалення Віцебскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» адбылася прэзентацыя кнігі Аркадзя Падліпскага «Витебск! У него своя, особая история освобождения».
Прэзентацыя кнігі пачалася са зводкі Савінфармбюро пра вызваленне Віцебска і відэафільма з хронікай вызвалення. Аркадзь Міхайлавіч спыніўся на асноўных раздзелах кнігі, расказаўшы пра пошук прозвішчаў групы сапёраў пад кіраўніцтвам Блахіна, фоталетапісцах вызвалення – ваенных фотакарэспандэнтах, пра аўтараў кінахронікі «Сражение за Витебск», матэрыялы аб вызваленні Віцебска ў англійскай газеце.
У кнізе ёсць звесткі пра воінаў, якія вызначыліся пры вызваленні Віцебска, герояў, пахаваных на вайсковым мемарыяле на Успенскай горцы, удзельнікаў партызанскага парада ў Віцебску ў 1944 годзе, ваенныя шпіталі, у адным з якіх у Віцебску служыла маці паэта Роберта Раждзественскага Вера Паўлаўна, і яшчэ мноства цікавых фактаў і звестак пра тое, як адбывалася вызваленне горада.

































