
Літаратурна-музычны вечар «Душы і сэрца натхненне»
- Details
- Створана 28.11.2018 09:09
26 лістапада ў бібліятэцы ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбыўся літаратурна-музычны вечар «Душы і сэрца натхненне», прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў.
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» Канстанцін Ламчаноўскі ўручыў ганаровыя граматы і грашовыя ўзнагароджанні ўдзельнікам выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці інвалідаў па зроку «Видящие сердцем», якая праходзіла ў рамках месячніка «Чалавек з белай тросцю».
Канцэртная праграма, падрыхтаваная сумесна з аддзяленнем дзённага знаходжання грамадзян ТЦСАН Чыгуначнага раёна г. Віцебска, адбылася душэўнай і пранікнёнай.





































