
Краяназнаўчая гадзіна «Святы восені: містычная вечарына»
- Details
- Створана 30.10.2018 14:29
28 кастрычніка ў сектары замежнай літаратуры прайшла краяназнаўчая гадзіна «Святы восені: містычная вечарына» для ўдзельнікаў клуба англійскай мовы. Членаў клуба «English on Sundays = Англійская мова па нядзелях» аб'ядноўвае жаданне паглыбляць краязнаўчыя веды і ўдасканальваць навыкі гутарковай англійскай мовы.
Увосень у розных кутках планеты адзначаюць святы, прысвечаныя памяці продкаў. Для беларускай культуры характэрна паважлівае стаўленне да продкаў, таму ў народным календары існуе больш за пяць дат, калі прынята памінаць памерлых. Самая галоўная з іх – свята «Дзяды». У Мексіцы святкуюць «Дзень мёртвых», у Перу – «Ла-Дзіаблада», або «Танец д'ябла», у Японіі – «Абон», у Амерыцы – «Дзень усіх Святых». Нельга забываць пра такую краіну, як Ірландыя, бо менавіта тут нарадзіўся Хэлоўін, а потым распаўсюдзіўся па ўсім свеце.
Падчас краязнаўчай гадзіны аматары англійскай мовы падзяліліся інфармацыяй пра гісторыю і традыцыі свята «Дзень усіх Святых». Выразалі з гарбуза неад'емны атрыбут свята – ліхтарык Джэка. Паглядзелі ўрывак з фільма жахаў на англійскай мове. Прынялі актыўны ўдзел у анлайн віктарыне і конкурсах.
Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава «Сучасная фантастычная проза», дзе былі прадстаўлены самыя папулярныя раманы.