
Да Міжнароднага дня белай тросці
- Details
- Створана 15.10.2018 12:37
З 15 кастрычніка ў аддзеле перыядычных выданняў у рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» будзе дзейнічаць выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці інвалідаў па зроку «Видящие сердцем», прымеркаваная да Міжнароднага дня белай тросці. Звыш пяцідзясяці работ, выкананых у розных тэхніках дэкаратыўнага мастацтва, прадставілі ўдзельнікі выставы. Гэта бісер, халодны фарфор, дэкупаж, вышыўка, біжутэрыя і іншыя вырабы.
Акрамя работ, на выставе прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве з фонду бібліятэкі.
Выстава будзе дзейнічаць да 30 лістапада. Запрашаем усіх жадаючых.