eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

  • banner-Vitebsk-Smolensk-2025

  • anons-KAPYLOU 13 02 2025
  • anons-PSYCHOLOGY-13 02 2025
  • anons-IVANOV 20 02 2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

Да Года добраўпарадкавання
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі

kupala-m 

 

КУПАЛАВА СПАДЧЫНА Ў СУСВЕТНЫМ КАНТЭКСЦЕ

ЛІТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗІ КУПАЛЫ

Янка Купала – гэта імя, вядомае нам з дзяцінства. Велічная постаць гэтага песняра суправаджае кожнага свядомага беларуса ўсё жыццё. І толькі з цягам часу разумееш, што яго творы – не толькі наш нацыянальны здабытак. Шматгранная дзейнасць беларускага класіка была падпарадкавана галоўнай мэце – праз глыбокае вобразнае спасціжэнне нацыянальнага багацця, нацыянальнага характару беларуса, праз праўдзівае адлюстраванне беларускай рэчаіснасці ў яе разнастайных праявах вывесці нацыянальнае пісьменства на якасна новыя вышыні, паставіць беларускую літаратуру разам з іншымі літаратурамі свету. І яму ўдалося данесці каларыт беларускай ментальнасці, унікальныя нацыянальныя вобразы да жыхароў многіх краін свету.

Творчай спадчыне паэта наканавана шчаслівая доля: яна не толькі навечна залатымі літарамі ўпісваецца ў гісторыю нацыянальнай культуры, не толькі з'яўляецца прадметам нацыянальнай гордасці, але і становіцца з'явай агульначалавечай, сусветнай. У гэтым яшчэ раз пераконваешся сёння, гартаючы шматлікія выданні твораў Я. Купалы на балгарскай, польскай, чэшскай, нямецкай, французскай і іншых мовах. Творчасць паэта вывучаюць ва ўсім свеце.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Бурбоўская, А. Янка Купала і Масква : [літаратурная крытыка] / А. Бурбоўская // Роднае слова. — 2007. — № 7. — С. 76—77.

2. Гарадніцкі, Я. Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў беларускім літаратурным кантэксце / Я. Гарадніцкі // Роднае слова. — 2008. — № 7. — С. 8—10.

3. Казыра, Л. Купала на радзіме Шэкспіра / Л. Казыра // Літаратура і мастацтва. — 1982. — 22 кастр. — С. 4.

4. Корсакас, К. Янка Купала і літоўская літаратура / К. Корсакас // Полымя. — 1952. — № 12. — С. 140—142.

5. Рукапісная спадчына Янкі Купалы : каталог / уклад. А. У. Бурбоўская. — Мн. : Чатыры чвэрцi, 2008. — 480 с.

6. Сакалоўскі, У. У шырокі свет / У. Сакалоўскі // Голас Радзімы. — 1983. — 27 студз. — С. 7.

7. Трус, М. Некаторыя падрахункі паездкі Янкі Купалы па Чэхаславакіі ў 1935 г. / М. Трус // Роднае слова. — 2008. — № 12. — С. 15—18.

8. Трус, М. Славацкія сустрэчы Янкі Купалы : Гана Грэгарава, Ян Понічан, Гейза Вамаш / М. Трус // Роднае слова. — 2008. — № 8. — С. 18—21.

9. Тычка, Г. Янка Купала і Уладыслаў Сыракомля / Г. Тычка // Полымя. — 1999. — № 12. — С. 187—203.

10. Чарота, І. Янка Купала і Югаславія : [літаратурная крытыка] / І. Чарота // Маладосць. — 2007. — № 6. — С. 70—78.

11. Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур : матэрыялы Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, (Мінск, 3—4 кастрычніка 2002 г.) / гал. рэд. У. В. Гніламёдаў. — Мн. : Бел. навука, 2002. — 319 с.

 

КНІГІ

 

 


 

01

Рукапісная спадчына Янкі Купалы : каталог / уклад. А. У. Бурбоўская. — Мн. : Чатыры чвэрцi, 2008. — 480 с.


Каталог «Рукапісная спадчына Янкі Купалы» мае на мэце каталагізаваць адну з найбольш каштоўных нацыянальных калекцый. Рукапісная спадчына класіка беларускай літаратуры з'яўляецца скарбам надзвычайнай каштоўнасці ўсяго беларускага народа. Упершыню ўвазе даследчыкаў і прыхільнікаў творчасці Янкі Купалы прадстаўляецца магчымасць найбольш поўна пазнаёміцца з апісаннямі аўтографаў паэта і ўбачыць рукапісы яго твораў. Каталог будзе карысным як айчынным, так і замежным даследчыкам, а таксама ўсім тым, каго цікавіць гісторыя жыцця і творчасці Янкі Купалы.


02

Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур : матэрыялы Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, (Мінск, 3—4 кастрычніка 2002 г.) / гал. рэд. У. В. Гніламёдаў. — Мн. : Бел. навука, 2002. — 319 с.


Даклады і паведамленні Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, сведчаць пра вызваленне літаратурнай навукі ад агульна-верыфікацыйных выказванняў-палажэнняў і пазначаюць яе выхад на інтэграцыйны ўзровень пазнаваўчых метадаў гуманітарных навук.