eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

  • banner-Vitebsk-Smolensk-2025

  • anons-KAPYLOU 13 02 2025
  • anons-PSYCHOLOGY-13 02 2025
  • anons-IVANOV 20 02 2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

Да Года добраўпарадкавання
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі
kupala-m 
 

КУПАЛА, ЯКІ ГЛЯДЗІЦЬ НА НАС…

ВОБРАЗ ПАЭТА Ў ТВОРАХ МАСТАЦТВА 


Кожны народ мае сваіх знакавых асоб, якія з’яўляюцца яго сумленнем, талентам і гонарам. У іх душы ўбіраецца ўсё найлепшае, што ёсць у гэтага народа.

У 1944 годзе калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паказаў першую пастаноўку камедыі “Паўлінка”, якая належыць пяру выдатнага беларускага паэта, чыё імя носіць тэатр. Вялікай сілы драматургічнае майстэрства Купалы дасягнула ў п’есе “Раскіданае гняздо” – першай сацыяльна-псіхалагічнай драме ў беларускай літаратуры.

У 1921 г. быў надрукаваны і яго вершаваны пераклад “Слова” – “Песня аб паходзе Ігара”. Пераклад зроблены ў “вольнай” манеры, рознымі вершаванымі памерамі. Тэкст “Слова” падзелены на дванаццаць песень, кожная з якіх уяўляе сабой закончаны паэтычны фрагмент. На словы народнага паэта Беларусі складзена многа песень. Варта прыгадаць такія песні, як “Алеся”, “Вечарынка”.

Янка Купала – народны паэт, геніяльны пясняр нашай сучаснасці, непаўторны талент, у якім увасобіў беларускі народ усю сілу і прыгажосць свайго паэтычнага духу, сваёй глыбокай чалавечнасці, сваёй мудрай філасофіі, сваёй любові да жыцця і веры ў лепшую будучыню чалавека. Творчасць Купалы – гэта скарбніца духоўных багаццяў беларускага народа.

Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Купала, які глядзіць на нас… : вобраз паэта ў творах мастацтва”, якая пройдзе з 2 чэрвеня па 2 ліпеня, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Увазе прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў, якія перадаюць тэматычны змест экспазіцыі.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Жыдовіч, І. К. Янка Купала : жыццё і творчасць / І. К. Жыдовіч. – Мінск : Вучпедвыд. БССР, 1959. – 190 с.

2. Няфёд У. І. Гісторыя беларускага тэатра : вучэбны дапаможнік для тэатральна-мастацкага інстытута / У. І. Няфёд. – Мінск : Выш. школа, 1982. – 543 с.

3. Няфёд, У. Сучасны беларускі тэатр : 1946–1959 / У. Няфёд. – Мінск : МВСС і ПА БССР, 1961. – 341 с.

4. Малчанаў П. С. Тэатр – жыццё маё : успаміны / П. С. Малчанаў. – Мінск : Маст. лiт., 1984. – 181 с.

5. Купала Янка : энцыклапедычны даведнік / гал. рэд.: І. П. Шамякін. – Мінск : Выд. БСЭ, 1986. – 727 с.

6. Янка Купала в творчестве художников = Janka Kupalas image in visual arts : живопись, графика, скульптура : альбом / сост.: Ю. А. Карачун. – Минск : Беларусь, 1982. – 102 с.

7. Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд.: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. – Мінск : БелЭн. iмя П. Броўкi, 2008. – 559 с.

8. Паляшчук, А. Матэрыялы аб жыцці і творчасці Янкі Купалы ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў / А. Паляшчук // Архівы і справаводства. – 2007. – № 5. – С. 80–83.

9. Шаранговіч, В. Янка Купала і Якуб Колас у маім жыцці і творчасці / В. Шаранговіч // Роднае слова. – 2004. – № 1. – С. 74–77.

10. Нячай, Г. Крыніца натхнення / Г. Нячай // Мастацтва. – 2002. – № 9. – С. 11–13.

 

КНІГІ

 

 


 

01

Малчанаў П. С. Тэатр – жыццё маё : успаміны / П. С. Малчанаў. – Мінск : Маст. лiт., 1984. – 181 с.


Народны артыст СССР Павел Малчанаў усё сваё жыццё прысвяціў беларускаму тэатру. Многія з вобразаў, створаных ім у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару, сталі вяршынямі выканаўчага майстэрства.

Прапанаваная кніга – расказ П. Малчанава пра яго жыццёвы і творчы шлях, гэта і роздум пра спецыфіку акцёрскай працы.

 

 


 

02

Янка Купала : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1986. — 727 с. : іл.


“Янка Купала” – першая на Беларусі персанальная энцыклапедыя. Асвятляючы асноўныя моманты жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі, даведнік з’яўляецца пэўным падрахункам развіцця купалазнаўства. У ім 3095 артыкулаў. У артыкулах пра творы Я. Купалы, апрача асвятлення іх зместу, тэматычнай і сюжэтнай накіраванасці, аналізу выяўленчых сродкаў, даецца інфармацыя пра першую публікацыю твора, пераклады яго на мовы народаў СССР і замежныя. Змешчаны артыкулы пра мастацкія і публіцыстычныя творы паэта, кожнае прыжыццёвае іх выданне. Пэўную частку матэрыялаў даведніка складаюць праблемныя артыкулы пра творчасць Я. Купалы – пра лірыку, драматургію, публіцыстыку, паасобныя жанры, вобразы, найбольш пашыраныя ў яго паэзіі.