eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

  • banner-Vitebsk-Smolensk-2025

  • anons-ROADS OF VICTORY 19 02 2025
  • anons-ZAGURSKAYA
  • anons-IVANOV 20 02 2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

Да Года добраўпарадкавання
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі

Школа дабраты

 

Школа дабраты

Драматургія Анатоля Вярцінскага
 

Усё, што напісаў Анатоль Вярцінскі – паэзія, драматургія, крытыка і публіцыстыка – складае яго «школу дабраты». Калі разглядаць абранае самім аўтарам вызначэнне яго твораў («Вершы мае – мае пісьмы»), то выявіцца, што галоўны «адрасат», якому піша ён часцей за ўсё і пра якога дбае ў першую чаргу – гэта не той, хто «добры сапраўды», і не той, хто «добрым прытвараецца»... Ён піша свае «пісьмы» тым, хто «добрымі быць стараюцца – праходзяць школу дабраты».


За ўрокам урок, за крокам крок...

Нялёгка школа гэта даецца.

Але яны далі зарок.

І стрымаюць яго, здаецца.


Як драматург А. Вярцінскі праявіўся яшчэ ў паэзіі. Менавіта ў паэтычных творах пачалі вылучацца тыя элементы, выкарыстанне якіх садзейнічала пераходу аўтара да драматургіі.

Нельга пакінуць без увагі драматургічныя творы пісьменніка – п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй!», «Скажы сваё імя, салдат», «Гефест – друг Праметэя», якія з поспехам ставіліся на сцэнах лялечных тэатраў Рэспублікі Беларусь.

П'еса «Дзякуй, вялікі дзякуй!» (паст. 1974) створана паводле народных казак і прысвечана барацьбе сіл дабра і зла. Твор гэты глыбокі, шматслойны, сімвалічны. Ён цікавы найперш за ўсё тым, што, нягледзячы на традыцыйную казачную аснову сюжэта, тут галоўны акцэнт пераносіцца на даследаванне ўнутраных матываў параджэння дабра і зла ў чалавечай душы. У творы А. Вярцінскі спалучае фальклорныя беларускія традыцыі і антычныя матывы, што паглыбляе філасофскую аснову канфлікту.

У п'есе «Скажы сваё імя, салдат» (паст. 1975) у паэтычна-казачнай форме раскрываецца тэма гераічнага подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар паказвае алегарычны малюнак вайны і сцвярджае ідэю ўсеперамагаючай любові і ўдзячнасці тым, хто загінуў у тыя часы дзеля жыцця другіх.

У міфалагічнай драме «Гефест – друг Праметэя» (паст. 1984) выкарыстаны востры драматычны канфлікт і арыгінальная форма ў выглядзе дыялогу аднаго голасу з хорам. Аўтар прапануе сваё прачытанне вядомага ўсім міфа, адначасова ён імкнецца адказаць на пэўныя надзённыя пытанні, увасобіць перадавыя для свайго часу погляды.

Усе гэтыя творы, наватарскія па мастацкім увасабленні тэм, маюць добрыя сцэнічныя якасці. Усе яны розныя па змесце, але аб'ядноўвае іх адзіны пачатак – чалавечыя любоў і дабрыня, якія надаюць высакароднасці і гуманізуюць жыццё людзей, нягледзячы на ўсе складанасці і супярэчлівасці быцця.

Драматургічныя творы несумненна ўзбагацілі творчую палітру Анатоля Вярцінскага.

 


01

Вярцінскі, А. І. Дзякуй, вялікі дзякуй!: п'есы / А. І. Вярцінскі ; мастак М. С. Басалыга. – Мінск : Юнацтва, 1983. – 103 с.


У кнігу вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага ўвайшлі п'есы «Гефест – друг Праметэя», «Дзякуй, вялікі дзякуй!», «Скажы сваё імя, салдат».


02

Вярцінскі, А. Выбраныя творы / А. Вярцінскі ; прадмова В. Русілкі. – Мінск : Кнiгазбор, 2009. – 528 с. – (Беларускi кнiгазбор).


Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага: вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны даюць належнае ўяўленне пра творчы шлях і грамадскую дзейнасць аўтара, пра асаблівасці яго паэтыкі, мастацкага стылю, яго ідэйна-эстэтычнае і маральнае крэда.


03

Цудоўная дудка: творы беларускай драматургіі / уступ. арт. і ўклад. С. С. Лаўшука ; маст. М. Д. Рыжы. – Мінск : Юнацтва, 1997. – 478 с. – (Бібліятэка беларускай дзіцячай літаратуры).


У гэтую кнігу ўвайшлі лепшыя творы беларускай дзіцячай драматургіі. Сярод іх п'есы З. Бядулі, А. Вольскага, В. Вольскага, А. Вярцінскага і інш.


04

Гісторыя беларускага тэатра : у 3 т. / рэдкал.: Г. І. Барышаў [і інш.]. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1987. – Т. 3. Кн. 2 : Тэатр савецкай эпохі (1962–1984). – 431 с. : іл.


У кнізе даследуецца працэс развіцця беларускага савецкага тэатральнага мастацтва ў перыяд 1962–1984 гг. Аналізуецца дзейнасць тэатральных калектываў, рэпертуар, рэжысёрская і акцёрская творчасць і іншыя важнейшыя з'явы тэатральнага жыцця. Паказваецца роля сцэнічнага мастацтва ў ідэйна-эстэтычным выхаванні гледача.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Анатолий Вертинский // Жизнеутверждающее слово. Уроженцы Витебщины в белорусской советской литературе (1924–1991) : монография : в 4 ч. / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2020. – Ч. 4 : Драматургия. Литературоведение. Литературная критика. – С. 9–12.

2. Астраўцоў, С. Праметэй загаварыў па-беларуску / С. Астраўцоў // Літаратура і мастацтва. – 1983. – 12 жн. – С. 6.

3. Вярцінскі, А. І. «Люблю зямлю, дзе ёсць дзіцячая казка..» / А. І. Вярцінскі ; запісала Т. Антонава // Голас Радзімы. – 1979. – 22 лют. – С. 7.

4. Каладзінскі, М. Далягляды людской удзячнасці / М. Каладзінскі // Літаратура і мастацтва. – 1974. – 21 чэрв. – С. 8–9.

5. Колас, Г. Школа дабраты (нататкі пра драматургію Анатоля Вярцінскага) / Г. Колас // Вобраз-86 : літаратурна-крытычныя артыкулы / склад. Т. Чабан ; рэдкал.: Н. Пашкевіч [і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – С. 101–122.

6. Колос, Г. Откровение / Г. Колос // Советская Белоруссия. – 1974. – 1 июня. – С. 4.

7. Русілка, В. Вучыць чалавечнасці: штрыхі да літаратурнага партрэта Анатоля Вярцінскага / В. Русілка // Полымя. – 1997. – № 5. – С. 259–274.

8. Русілка, В. І. Анатоль Вярцінскі / В. І. Русілка // Літаратурныя постаці Віцебшчыны : зборнік навуковых артыкулаў / пад рэд. А. У. Русецкага, В. І. Русілкі. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2001. – С. 53–74.

9. Сіпакоў, Я. Высокае неба яго ідэала / Я. Сіпакоў // Роднае слова. – 2006. – № 11. – С. 87–88.

10. Хоровод кукол : Пьесы для кукольного театра / сост. В. И. Малашенко. – Москва : Искусство, 1978. – Вып. 6. – 144 с.