
Экспазіцыя «Писатели в солдатской шинели»
- Details
- Створана 04.05.2026 08:30
На працягу 2026 года агульная чытальная зала прадстаўляе ўнікальны выставачны праект «На литературном перекрестке», у рамках якога знаёміць чытачоў абласной бібліятэкі з незвычайнымі і цікавымі фактамі з жыцця майстроў слова.
З 5 мая ў экспазіцыі «Писатели в солдатской шинели», прымеркаванай да Дня Перамогі, прадстаўлены знакамітыя пісьменнікі-франтавікі, якія падчас Вялікай Айчыннай вайны са зброяй у руках на перадавой змагаліся за сваю Радзіму, але ўсё роўна працягвалі пісаць, абараняючы сэрцы людзей сваімі радкамі.
Ці ўсе вы ведаеце імёны, назаўжды ўпісаныя ў гісторыю сусветнай літаратуры? Хто з пісьменнікаў быў вядомы ўжо тады? У каго слава была яшчэ наперадзе? Хто не мог не пісаць, перажыўшы і пражыўшы ваенныя і пасляваенныя нягоды?
Вас чакаюць дзіўныя адкрыцці, вартыя павагі і памяці!






































