
«Музычныя нататкі»: Н. А. Рымскі-Корсакаў
- Details
- Створана 06.03.2026 08:20

У гэтым годзе 18 сакавіка спаўняецца 182 гады з дня нараджэння вялікага рускага кампазітара, дырыжора, педагога Мікалая Андрэевіча Рымскага-Корсакава, музыка якога ўваходзіць у залаты фонд сусветнай музычнай культуры.
Ён адрозніваўся зусім унікальным уменнем ствараць музыку проста на паперы, не выкарыстоўваючы музычных інструментаў. Ладную частку сваёй знакамітай оперы «Сервілія» Рымскі-Корсакаў напісаў падчас падарожжа, проста запісваючы ноты ў сшытак, бо фартэпіяна ў яго пад рукой не было.
Мікалай Андрэевіч – стваральнік жанру оперы-казкі. Оперная творчасць Рымскага-Корсакава ахоплівае розныя жанры: «Снягурка», опера-быліна «Садко», опера-балет «Млада», восеньская казачка «Кашчэй несмяротны», опера-лубок «Казка пра цара Салтана», небыліца ў асобах «Залаты пеўнік».
Кампазітар пакінуў багатую творчую спадчыну: 15 опер, 3 сімфоніі, сімфанічныя творы, інструментальныя канцэрты, аркестравыя творы, кантаты, фартэпіянныя п'есы, каля 40 духоўных твораў, больш за 70 рамансаў.
М. А. Рымскі-Корсакаў уваходзіць у трыццатку сусветных кампазітараў, чые творы выконваюцца часцей за ўсё. «Царская нявеста» ўваходзіць у сотню самых папулярных опер свету. Музыка кампазітара вельмі запатрабаваная ў кінематографе, яна гучыць у больш за 150 фільмах і мультфільмах. Самыя вядомыя творы, якія трапілі ў саўндтрэкі, – «Палёт чмяля» з оперы «Казка пра цара Салтана», «Арыя індыйскага госця» з оперы «Садко» і інш.
18 сакавіка ў 18:00 аддзел літаратуры па мастацтве запрашае праслухаць:
– уступленне да оперы «Залаты пеўнік»;
– «Палёт чмяля», Арыю Царэўны Лебедзь («Казка пра цара Салтана»);
– уступленне да оперы «Садко»;
– Першую песню Леля, Трэцюю песню Леля, Арыю Снягуркі («Снягурка»);
– Песню Ляўко («Майская ноч»).
Творы кампазітара прагучаць у выкананні Ансамбля скрыпачоў Вялікага тэатра СССР, Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра СССР, аркестра Вялікага тэатра СССР, Вялікага сімфанічнага аркестра Цэнтральнага тэлебачання і Усесаюзнага радыё. Дырыжоры: Яўген Святланаў, Аляксей Кавалёў, Марк Эрмлер, Фуат Мансураў, Барыс Хайкін, Уладзімір Федасееў.




































